У Чырвоным касцёле Мінска ўпершыню загучаць званы
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Запусціць электронную сістэму дапамогуць спецыялісты з Польшчы
У пятніцу, 8 лютага, запланаваны пробны перазвон званоў Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены на пл. Незалежнасці). Запусціць электронную сістэму званоў дапамогуць спецыялісты, якія прыбылі з Польшчы, распавёў у сваім Facebook пробашч парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк.
аворка ідзе пра тры званы, на якія парафіяне збіралі каля 70 тыс. еўра. Раней у храме не было званоў, па падчас рэканструкцыі касцёла, якому вяртаюць гістарычны выгляд, пробашч вырашыў усталяваць у вежах званы.
Акрамя таго, яшчэ аб адной ідэі распавядаў кс. Уладзіслаў. Калі яе атрымаецца рэалізаваць, то неўзабаве ў касцёле будуць біць не толькі тры вялікія, але і шмат маленькіх званоў, якія пробашч разлічвае дадаткова замовіць у Польшчы. Па задумцы святара, апоўдні ў Чырвоным касцёле будзе гучаць прыгожы перазвон - мелодыя з дапамогай вялікіх і маленькіх званоў.
Media
Related items
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры