BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы

На ўрачыстаць у Пераломе Гродзенскага раёна сабраліся паломнікі з Беларусі і з-за мяжы [фота]. Чым адметнае гэта месца?

У лясным гушчары ля практычна нежылой вёскі Пералом Гродзенскага раёна, на ўзвышшы над Нёманам 28 красавіка сабраліся пілігрымы з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. Тут стаіць каталіцкая драўляная капліца Імя Панны Марыі і святога Юрыя, у якой службы праходзяць усяго 2-3 разы на год.

У гэты раз дзесяткі пілігрымаў сабраліся тут на ўрачыстую адпустовую святую Імшу. Асабліва ўшаноўваюць гэта месца манахі капуцыны – менавіта сюды ў 1938 годзе прыбылі першыя ў Беларусі браты гэтага ордэна.

Сёлета фэст у Пераломе разам з капуцынамі святкавалі мясцовыя вернікі і пілігрымы – у асноўным, свецкія францішкане і францішканская моладзь з Маладзечна, Мінска, Гродна, Ліды, суседніх населеных пунктаў і з-за мяжы, паведаміў сайт касцёла святога Піо (фота глядзіце ніжэй).

Гэтае месца капуцыны называюць «калыскай» свайго ордэна ў Беларусі. Цяперашняя капліца была пабудавана ў 1990-я гады, а спачатку тут стаяў драўляны касцёл. Браты пабудавалі побач драўляны кляштар – першы капуцынскі кляштар у Беларусі – і маленькі домік-пустэльню.

Манахі жылі ў Пераломе, пакуль у 1953 годзе савецкія ўлады не разабралі кляштар і не перавезлі ў суседнюю вёску, дзе яго наноў адбудавалі і зрабілі там школу. Будынак захаваўся да гэтага часу. А братам для жылля застаўся толькі домік-пустэльня.

Такі ўціск змусіў капуцынаў пакінуць Пералом і выехаць за мяжу. Жыць у доміку-пустэльні застаўся толькі брат Крыспін Чышак, які больш чым 30 наступных гадоў свайго жыцця правёў тут. На яго вачах у 1970-х гадах бульдозерамі зруйнавалі касцёл атэістычныя савецкія ўлады. Толькі ў 1984 годзе, ужо будучы хворым, брат Крыспін пераехаў у Ліпнішкі, дзе ў 1986 годзе адыйшоў у вечнасць.

Домік-пустэльня з маленькай печкай і вельмі сціплай абстаноўкай у 2 ложкі функцыянуе і цяпер і час ад часу сюды прыязджае манах, каб пабыць у адзіноце, шукаць глыбокага спакою і еднасці з Богам ў асабістай малітве.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць