BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды
навіны
з сацсетак

знайдзі касцёл у сваім горадзе

admin

Гомельскіх каталікоў просяць дапамагчы хвораму дзіцяці

Справы міласэрнасці, малітва, пост і міласціна - вось тое, што лепш за ўсё дапамагае вернікам падрыхтавацца да сустрэчы з Езусам Хрыстом. І яшчэ адна выдатная магчымасць больш плённа правесці Адвэнт з'явілася ў гомельскіх каталікоў.

Вітаем на новым сайце і запрашаем аўтараў!

Да парафіяльнага свята гомельскага касцёла адміністрацыя сайта падрыхтавала свой сюрпрыз - запусціла новую версію вэб-старонкі. Праўда, назвалі мы яе ўжо не парафіяльным сайтам, а мясцовым каталіцкім парталам. Бо ў Гомелі пачынае дзейнасць другая рыма-каталіцкая парафія - Анёлаў-Ахоўнікаў, спадзяемся, будзе будавацца новы касцёл. Так што з гэтага часу будзем публікаваць навіны дзвюх парафій. Таксама заклікаем святароў і вернікаў з іншых парафій Гомельскага дэканату аператыўна дасылаць для публікацыі свае навіны.

Акрамя таго, мы паспрабавалі зрабіць сайт больш сучасным і насычаным. І праца працягваецца: будзем імкнуцца пашыраць функцыянал сайта, удасканальваць дызайн. Хацелася б, каб у партала было больш аўтараў. Таму запрашаем да супрацоўніцтва тых, хто мог бы пісаць навіны аб каталіцкім жыцці горада, пісьменна выказвацца ў новай рубрыцы «Хрысціянскае меркаванне», прапаноўваць свае праекты. Пішыце нам: gomelcatholic@facebook.com

З кнігі "Каталікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны"

Пачатак сталай прысутнасці каталіцтва на тэрыторыі ВКЛ адносіцца да перыяду пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г., калі ў 1387 г. Ягайла хрысціў Літву. У 1387 г. была створана Віленская каталіцкая дыяцэзія (біскупства). У канцы XIV—пачатку XV ст. былі выдадзены асноўныя акты дзяржаўнай улады, якімі стваралася прывілеяванае становішча Каталіцкага Касцёла ў ВКЛ: перадача яму вялікіх зямельных уладанняў, поўны імунітэт касцельнай маёмасці ў фінансавых і судовых адносінах. У гэты перыяд Рыма-каталіцкі Касцёл пачаў адыгрываць найважнейшую ролю ў дзяржаве. Віленскае біскупства ў касцельна-адміністрацыйных адносінах было падпарадкавана гнезненскаму арцыбіскупу — прымасу Рыма-каталіцкага касцёла ў Польшчы. Тэрыторыя Віленскага біскупства ахоплівала Аўкштайцію і беларускія землі апрача Палесся (раёнаў Берасця і Пінска), якое ўваходзіла ў склад Луцкага біскупства. Да Люблінскай уніі 1569 г. амаль усе касцёлы і кляштары Беларусі знаходзіліся на захад ад лініі Браслаў—Паставы—Вілейка—Мінск—Нясвіж—Пінск. На ўсход ад гэтай лініі былі адзінкавыя касцёлы, або іх зусім не было да пачатку XVII ст., як, напрыклад, на Дняпры.

Прыкладна каля 1335 г. Гомель з навакольнымі землямі ўвайшоў у склад ВКЛ. Праз паўстагоддзя, у 1391 г., да віленскага капітула (рады святароў кафедральнага касцёла Святога Станіслава) была прыпісана буйная воласць з замкам Стрэшын на Дняпры, крыху вышэй вусця Бярэзіны.

Стрэшынская воласць лічылася сталовай, гэта значыць, што даходы з яе ішлі на патрэбы ўсяго капітула, у адрозненне ад прэстыманіяльных маёнткаў, даходы ад якіх ішлі асобным сябрам капітула. У склад Стрэшынскага маёнтка ў ХVI ст. уваходзіла 14 вёсак (Стрэшын, Саланое, Губічы, Праскурні, Верхняя Алба і інш.), у тым ліку і вёска Скепня Гомельскай воласці. Цалкам верагодна, што стрэшынскія падданыя капітула надалей заставаліся праваслаўнымі, бо касцёл у Стрэшыне быў пабудаваны толькі ў пачатку XVII ст. Солтанамі і з’яўляўся іх родавай пахавальняй.

У складзе ВКЛ Гомель і навакольныя землі заставаліся да 1500 г., калі ў часе вайны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай князь Сямён Старадубскі, які валодаў Гомелем, разам з уладальнікам Ноўгарад-Северскага княства Шамяцічам перайшлі на бок Івана ІІІ. Вайна закончылася перамогай Масквы, і, паводле мірнага пагаднення ад 1503 г., уся Гомельская воласць і частка Чачэрскай, што ахоплівала сучасны Веткаўскі раён (з сёламі Свяцілавічы, Галоднае, Жалезавічы), адышлі да Маскоўскай дзяржавы. Пад уладай Масквы Гомель і воласць заставалася да 1535 г. У 1535 г. пачалася Старадубская вайна і 16 ліпеня Гомель быў вызвалены з дапамогай жыхароў горада, якія самі адчынілі браму моцна ўмацаванага Гомельскага замка. 27 сакавіка 1537 г. у Маскве было падпісана замірэнне на 5 гадоў. Згодна з ім Маскоўскае княства адмовілася ад Гомельскай воласці. Ранейшым уладальнікам былі вернуты іх маёнткі. Напрыклад, маёнтак Хальч быў вернуты Халецкім.

У Інфлянцкую вайну 1558—1582 гг. Гомель ненадоўга быў заняты маскоўскімі войскамі. У ліпені 1576 г. яны былі выбіты атрадам Юрыя Радзівіла. Праз пяць гадоў, 5 мая 1581 г., на Гомель быў здзейснены новы напад царскіх войскаў, якія «...до замку неведоме ночью пришедши, на место ударили и место огнем выпалили». Замак, аднак, ім узяць не ўдалося.

Трэба зазначыць, што ўвесь час знаходжання ўсходняй Гомельшчыны ў складзе ВКЛ большая частка нешматлікага насельніцтва заставалася праваслаўнай. Католікамі былі толькі асобныя шляхецкія сем’і, жаўнеры гарнізонаў, дзяржаўныя служкі.

Касцёлы на землях былой Севершчыны і, у прыватнасці, ва ўсходняй Гомельшчыне, пачынаюць з’яўляцца толькі ў першай палове XVII ст.: 16 ліпеня 1631 г. кароль Жыгімонт ІІІ Ваза фундаваў «ab origine» (ад самога пачатку) пабудову касцёла ў Гомелі, блізка да гэтага часу з’явіўся фундаваны Солтанамі касцёл у Стрэшыне, у 1687 г. усё тымі ж Солтанамі быў узведзены драўляны касцёл у Люшаве (Буда-Кашалёўскі раён), прыкладна ў гэты ж час пабудаваны касцёл у Чачэрску.

На Старадубшчыне касцёлы ўзніклі яшчэ раней, чым ва ўсходняй Гомельшчыне. Вядомы гісторык Андрэй Катлярчук у сваёй працы «Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць» піша аб узнікненні касцёлаў на землях Севершчыны на ўсходзе ад Гомеля ўжо пачынаючы з 1618 г. Пры гэтым ён спасылаецца на «Свод памятников архитектуры и монументального искусства России: Брянская область» (Масква, 1998). Катлярчук піша наступнае: «На паўночным захадзе Браншчыны паміж шматлікімі помнікамі расійскай і ўкраінскай архітэктуры захавалася некалькі помнікаў беларускага дойлідства. Па-першае, гэта мураваныя касцёлы, узведзеныя ў 1618—1648 гадах, калі захад Браншчыны зноў увайшоў у склад ВКЛ. На сёння захаваліся: моцна разбураная Праабражэнская царква («касцёл», як кажуць людзі) у Трубчэўску, пабудаваная ў 1640 годзе, аб чым сведчыў надпіс на муры; значна перабудаваная царква св. Ганны ў Погары (пачатак ХVІ стагоддзя), таксама былы касцёл». Захаваліся весткі і пра існаванне касцёла ў Старадубе. Касцёл належаў францысканцам і быў пабудаваны ў гатычным стылі.

Развіццё парафіяльнай сеткі на ўсходзе Беларусі было выклікана галоўным чынам канфесійнай трансфармацыяй мясцовай шляхты. Яе пасля ўпадку рэфармацыі не прываблівала ні праваслаўе, ні уніяцтва, якое трактавалася як «мужыцкая вера» і якое з пункту погляду рытуальнасці па сваёй сутнасці не адрознівалася ад праваслаўя. Жаданай альтэрнатывай станавілася каталіцтва, дзякуючы яго характару пануючай дзяржаўнай канфесіі. Таксама сваю ролю адыгравала асветная дзейнасць Касцёла, якая стварала перспектыву інтэлектуальнага развіцця шляхты. Неафіты з ліку заможнай шляхты рабілі шматлікія шчодрыя ахвяраванні на карысць Каталіцкага Касцёла, асабліва каталіцкіх ордэнаў, колькасць якіх на працягу XVII i XVIII стст. пастаянна ўзрастала.

Свет хоча бачыць Царкву не толькі ў храме, але і ў супермаркеце

Упершыню ў сваёй гісторыі Каталіцкая царква Беларусі склікала кангрэс журналістаў. На трохдзённым форуме ў Гродне сабраліся каля ста чалавек - прадстаўнікі каталіцкіх СМІ і журналісты-каталікі са свецкіх выданняў, каталіцкае духавенства і святары Праваслаўнай царквы. Быў прадстаўлены на кангрэсе і гомельскі каталіцкі сайт.

Ганаровым госцем сустрэчы стаў легендарны польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі. Акрамя меркавання аб рабоце прэсы, у рэжысёра цікавіліся, як навучыцца здымаць кіно:

- Зараз гэта вельмі проста. У кожнага ёсць тэлефон - пачніце з мабільнага відэа! - адказаў Кшыштаф Занусі.

На сустрэчы падкрэслівалі галоўную думку: у прэсе, у блогах, у сацыяльных сетках хрысціянін павінен пісаць толькі праўду і не ісці на здзелкі з сумленнем:

- Не трэба баяцца ўдзельнічаць у «свецкіх» дыскусіях. Важна сказаць, што я хрысціянін і паводле вучэння Царквы разважаю вось так.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, як заўсёды, шмат жартаваў і запэўніў, што ён цалкам адкрыты для прэсы:

- Царква ўсё больш ўваходзіць у медыйную прастору і выкарыстоўвае сродкі масавай камунікацыі як вельмі карысны, эфектыўны і сучасны інструмент пропаведзі Евангелля. Адна з мэтаў кангрэсу - паглядзець на сябе ў праўдзе, ацаніць свае моцныя і слабыя бакі.

На працягу трох дзён форуму каталіцкія журналісты абмяркоўвалі сваю дзейнасць на радыё, тэлебачанні, у друку, інтэрнэце, і, вядома, - сацыяльных сетках. Таксама гаворка ішла аб выкарыстанні PR-тэхналогій царквой - не трэба гэтага баяцца, пра тое, што яна павінна рабіць, каб «патрапіць у тэлевізар» і быць больш зразумелай свету. Царкве важна своечасова адказваць на пытанні, што хвалююць грамадства, прысутнічаць не толькі ў храме, але ісці да людзей - у супермаркеты, на вуліцы - быць адкрытай, не ствараючы ўласнай рэзервацыі.

У якасці прыкладаў былі прыведзеныя хрысціянскія флэшмобы з выкананнем калядных песень, якія арганізоўваліся ўзімку па ўсім свеце ў гандлёвых цэнтрах. А таксама рэакцыя варшаўскіх каталікоў на рэкламу публічнага дома. Па ўсім горадзе былі раскіданы ўлёткі з надпісам «Дзяўчаты чакаюць 24 гадзіны». Хрысціяне зрабілі дакладна такія ж ўлёткі, прыпісаўшы: «...на тваю малітву».

Безумоўна, ішла размова і аб неабходнасці актыўна прапаведаваць Хрыста ў інтэрнэце.

- Мы так часта хочам закрыцца ва ўласным свеце з Езусам, дзе нам добра і прыемна - як апосталы, якія хацелі пабудаваць намёты на гары і жыць з Богам. Але Хрыстос на гэта не згаджаецца, ён пасылае нас у свет, - падкрэслівалі лектары.

Італьянскія мастакі палюбілі ў Гомелі варэнне і квас - ФОТА

Вядомы італьянскі мастак Фабіа Нанэс і двое яго памочнікаў - таксама італьянцы - распісалі ў выглядзе вялізнай фрэскі алтарны абраз гомельскай рымска-каталіцкай царквы Нараджэння Божай Маці.

Дзіўна, але фрэска ў касцёле напісана ва ўсходняй, візантыйскай традыцыі. Пробашч парафіі айцец Славамір тлумачыць гэта проста: бо Беларусь знаходзіцца на стыку Заходняй і Усходняй хрысціянскіх цэркваў, таму традыцыі пераплеценыя. На карціне намаляваны і абліччы святога Андрэя і святога Пятра, каб паказаць адзінства Цэркваў Усходу і Захаду. А галоўнай тэмай алтарнай іконы стала, безумоўна, нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі. Дарэчы, надпіс у кнізе, якую трымае Хрыстос, зробленая на беларускай мове: «Любіце ворагаў вашых. Прыду хутка, чувайце».

Мы паназіралі за працай італьянскіх майстроў. Увесь час, калі яны малявалі, іграў запіс класічнай музыкі. У перапынках мастакі пілі беларускі квас. А яшчэ вельмі палюбілі наша варэнне, якім частавалі парафіяне касцёла.

Subscribe to this RSS feed

Каритас в Гомеле

У Гомелі адкрылі цэнтр для інвалідаў, пабудаваны Caritas на сродкі спонсараў

Каля 700 чалавек змогуць штогод атрымліваць тут усебаковую дапамогу [фота, відэа]

Истории обращений

Былога гангстара ў Мексіцы высвецілі ў святары ў турме

Гісторыя навяртання а. Габрыэля звязаная з калоніяй, дзе ён адбываў тэрмін.

Скауты в Гомеле

Скаўцкі «Дзень братэрскай думкі» прайшоў у Гомелі [фота]

Інтрыгай была не толькі ВСГ на вуліцах горада, але і скаўцкі баль.

навіны з фота
  • All
  • Каритас в Гомеле
  • Церковь
  • Новости - Гомель
У Гомелі адкрылі цэнтр для інвалідаў, пабудаваны Caritas на сродкі спонсараў«Усеабдымная любоў». Як прайшоў першы хрысціянскі фестываль NovafestСтартавала пілігрымка з Мазыра ў Гомель - фотаФотафакт: пілігрымка з 8 абразамі наведала ГомельКатолікі выйшлі на вуліцы гарадоў з працэсіямі Божага Цела - фота з ГомеляПажар у касцёле ў Будславе: што здарылася, якія планы, як дапамагчы [фота, відэа]Фотафакт: У Гомелі працягваецца будаўніцтва другога ў горадзе касцёла