У 2015 годзе плануецца пачаць будаўніцтва другой чаргі Дзіцячай вёскі для сірот-інвалідаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
У майстэрні будуць запрашаць не толькі тых дзяцей, якія жывуць у Дзіцячай вёсцы, але і ў сваіх сем'ях.
У гэтым годзе плануецца пачаць будаўніцтва другой чаргі Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (Дзіцячай вёскі). Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Гомельскага аблвыканкама Леанід Мальчук:
- У будаўніцтва першай чаргі інтэрната ўкладзена каля трох мільёнаў еўра спонсараў, намячаецца ў наступным годзе пачаць другую чаргу, усе пытанні ўжо агавораны, у тым ліку са спонсарамі. Плануецца пабудаваць працоўныя майстэрні для рэабілітацыі, медблок і адміністрацыйны корпус.
Пробашч гомельскай рымска-каталіцкай парафіі айцец Славамір дадаў, што будаўніцтва плануюць пачаць, «калі Бог дасць». У майстэрні будуць запрашаць на рэабілітацыю не толькі тых дзяцей, якія жывуць у Дзіцячай вёсцы, але і ў сваіх сем'ях.
Унікальная для Беларусі Дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 г. Інтэрнат пабудаваны з дапамогай Каталіцкай дабрачыннай міссіі "Карытас - Міласэрнасць" на грошы замежных дабрачынных арганізацый і вернікаў-католікаў з Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў. Вёска разлічана на пражыванне 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам, магчыма максімальна поўнае развіццё асобы. Чатыры асобных груп-сем’яў уключаюць па 15 чалавек. Звяном, якое злучае такую групу-сям’ю, з’яўляецца сястра-законніца Ордэна бэнэдыктынак-самарытанак Крыжа Хрыстова, яна разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання і апякуе жыццё дзяцей. Дзейнасць хоспіса арганізавана пры падтрымцы абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.
Related items
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь