Logo
Print this page

У Гомельскай дзіцячай вёсцы пачнуць будаваць Тэрапеўтычна-рэабілітацыйны цэнтр

Цэнтр плануецца выкарыстоўваць яшчэ і як аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў горада.

У Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў канцы 2013 года плануецца пачаць будаўніцтва Тэрапеўтычна-рэабілітацыйнага цэнтра. Ужо распрацаваны архітэктурны праект гэтай установы.

Як і ўся дзіцячая вёска, узводзіцца цэнтр будзе на спонсарскія сродкі дабрачынных арганізацый Аўстрыі, Германіі, Італіі і іншых краін - партнёраў каталіцкай дабрачыннай місіі «Карытас-Міласэрнасць». Арыенціровачны кошт аб'екта можа скласці некалькі дзесяткаў мільярдаў беларускіх рублёў.

Тэрапеўтычныя-рэабілітацыйны цэнтр аснасцяць ўсім неабходным для аказання першай медыцынскай дапамогі і правядзення фізіяпрацэдуры. Тут будуць масажны, стаматалагічны кабінеты, лячэбнай фізкультуры.

У Тэрапеўтычна-рэабілітацыйным цэнтры дзеці-інваліды змогуць не толькі атрымліваць на месцы неабходнае медыцынскае абслугоўванне. Цэнтр плануецца выкарыстоўваць яшчэ і як аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Гомеля.

Last modified onНядзеля, 28 Красавік 2013 22:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.