Вітаем на сайце і запрашаем аўтараў!
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (20)
Падзяліцеся тым, якое цікавае і прыгожае каталіцкая жыццё!
І зноў наш сайт змяніў дызайн, а таксама назву. Па старым адрасе ўсе старонкі па-ранейшаму будуць даступныя. Назва без прывязкі да рэгіёну прадугледжвае, што навіны на сайце будуць з'яўляцца не толькі з Гомеля. Асабліва мы разлічваем на тое, што аўтары з буйных гарадоў Брэстчыны - абласнога цэнтра, а таксама Баранавічаў, Пінска - стануць дасылаць свае навіны. Бо Пінская дыяцэзія - адзіная ў Беларусі, якая не прадстаўленая ў інтэрнэце уласным парталам.
Дызайн і канцэпцыя сайта пакуль знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, таму просім далучацца да працы і тых, хто можа дапамагчы ў вырашэнні тэхнічных пытанняў - недахоп часу і ведаў не дазваляе самім хутка з усім справіцца. Нагадваем, што сайт распрацоўваецца і адмініструецца на валанцёрскай аснове. Таксама просім паведамляць пра памылкі і недахопы, якія вы сустракаеце на сайце.
Свае матэрыялы, водгукі аб сайце і прапановы просім пакідаць у каментарах пад гэтым артыкулам, а таксама ў сацсетках (спасылкі уверсе старонкі). Пішыце на Katolik.life - давайце разам дзяліцца тым, якое цікавае і прыгожае каталіцкае жыццё!
Related items
-
Пробашча ў Шуміліне не выпусцілі на волю пасля 45 сутак. Даведаліся новы тэрмін
-
Ці святкаваць хрысціяніну Купалле – адказвае даследчык каталіцкай цывілізацыі
-
Партрэт святой Маці Тэрэзы нанеслі на банку піва. Дзе да такога дадумаліся?
-
Святкаванне Купалля ў вядомай вёсцы на Віцебшчыне пачнецца з Імшы
-
Ці верыў Васіль Быкаў у Бога і што казаў пра рэлігію ў Беларусі – фрагменты інтэрв'ю
А белага? Белага не зашмат для Вас?
Для ўсіх, у каго фобія на нацыянальныя рысы ў хрысціянстве падаю спасылку на артыкул, дзе апісваецца як св. Марыя аб'явілася індзейцу ў нацыянальнай вопратцы яго племені і размаўляла з ім на яго нацыянальнай мове. Артыкул пра Маці Божую Гвадэлупскую ave-maria.by/ext/97-2014-snezhan/709-karaleva-meksiki
Цяпер па дызайну. Маючы трошкі вопыту ў стварэнні сайтаў дам пару прапаноў. Паспрабуйце ў меню чырвоны шрыфт на белым фоне, каб на шэрым ён не глядзеўся так бруднавата. Таксама ў верхнім гарызантальным меню белы шрыфт замест чорнага. Хай Бог дабраславіць!
Спасибо! Будем думать ))
Спасибо! Но вообще-то мы позиционируем себя как почти профессионалы )) Поэтому надо судить строго ))
Христина, как вам новый дизайн, чего не хватает на сайте?
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу