BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа моліцца за ахвяр авіякатастрофы на поўдні Францыі

Пантыфік запэўніў у малітве за загінуўшых, давяраючы іх Божай міласэрнасці і выказаў сваю глыбокую блізкасць усім каго закранула гэта трагедыя.

Папа Францішак выказаў спачуванні і словы падтрымкі сваякам і блізкім загінуўшых у выніку крушэння пасажырскага самалёта “Airbus A320” нямецкай авіякампаніі “Germanwings”. “Даведаўшыся аб трагічнай авіякатастрофе, якая здарылася ў рэгіёне Дзінь і прывяла да шматлікіх ахвяраў, многія з якіх – дзеці, Яго Святасць папа Францішак далучаецца да смутку іх родных, выказаючы сваю блізкасць у цярпенні”, - гаворыцца ў тэлеграме скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Пантыфік запэўніў у малітве за загінуўшых, давяраючы іх Божай міласэрнасці і выказаў сваю глыбокую блізкасць усім каго закранула гэта трагедыя, у тым ліку ратаўнікам, вымушаным працаваць у складаных умовах.

Крушэнне самалёта авіякампаніі “Germanwings”, які ляцеў з Барселоны ў Дзюсельдорф, адбылося 24 сакавіка 2015 г. у Альпійскій гарах на поўдні Францыі. У выніку катастрофы загінулі 150 чалавек. На дадзены момант прычынай трагедыі названы “няшчасны выпадак”.

radiovaticana.va

Last modified onСерада, 25 Сакавік 2015 18:27
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць