BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Францішак - ньюсмэйкер і займаецца піярам?

Свет не можа зразумець і прыняць Папу Францішка, як калісьці не змог прыняць і дагэтуль не прымае Хрыста.

Радасці каталікоў ад абрання новага Папы няма мяжы. Пантыфік адразу паказаў сябе як гарачы паслядоўнік Хрыста, і ўсе ягоныя справы і заявы, зробленыя ў першыя ж дні ягонага кіравання Царквой, - таму сведчанне. Многіх Папа проста шакаваў. Ледзь ні кожны дзень у медыя з'яўляюцца новыя інфармацыйныя паведамленні аб дзейнасці Папы Францішка. Таму ў прэсе і шматлікіх блогах ўжо зрабілі выснову: Папа паводзіць сябе як прафесійны ньюсмэйкер і проста займаецца піярам.

Я, просты вернік, выдатна разумею тых, хто так думае. Свет не можа зразумець і прыняць Папу Францішка, як калісьці не змог прыняць і да гэтага часу не прымае Хрыста. Не толькі секулярызаванаму грамадству, якое штодня кормяць навінамі палітыкі, але і шматлікім каталікам цяжка ўбачыць простыя рэчы. Бо мы прывыклі да законаў свету, да гэтай матрыцы, без якой, здаецца, жыцця няма. Мы ведаем, што калі хтосьці робіць добрую справу, то гэта не проста так. Мы падазраём у нечым нядобрым тых, хто адмаўляецца ад сваіх грошай. Мы не верым.

А ўсё на самой справе проста. Папа Францішак ператварае ў жыццё тыя прынцыпы, якім вучыў Ісус. Нам здаецца, што гэта недасяжны ідэал, мы крывадушна сцвярджаем, што давяраем Хрысту, а самі думаем, што жыць па Ягонаму слову немагчыма. І, можа быць, таму не хочам верыць у чысціню спраў Папы, каб апраўдваць сваю «немагчымасць»?

Папа адмовіўся ад лімузіна, Папа сам аплаціў гатэль, Папа выйшаў, каб абняцца з простымі людзьмі, Папа заявіў, што Царква павінна быць беднай. І мы думаем: не можа быць, нешта тут нячыста... Чаму мы не можам дапусціць, што ўсё гэта не палітыка (некаторыя СМІ напісалі, што абранне кардынала Хорхэ Марыё Бергольё прадыктавалі геапалітычныя інтарэсы ЗША), а што Дух Святы на самой справе дзейнічае праз Папу?

Дарэчы, практычна не чуў негатыўных водгукаў пра Папу ад праваслаўных братоў. І асабліва радуюся, што на інтранізацыю Папы ўпершыню ў гісторыі прыбыў галоўны праваслаўны лідэр, Патрыярх Барталамей, Арцыбіскуп Канстанцінопальскі. Але здзіўлены пазіцыяй многіх пратэстантаў, якія адразу паспяшаліся павесіць на Папу цэтлікі і нават прынізіць.

Ды як бы ні было, мабыць, упершыню Папа Рымскі выклікаў такі цікавасць у света. Выбары Папы білі рэкорды ў СМІ! Значыць, Царква патрэбна свету, і ён чакае яе сведчанняў. А Царква - гэта не толькі Папа, але кожны з нас.

Мы паступова забываемся пра Бэнэдыкта XVI. Але відавочна, што калі б ён не адважыўся на сваю адстаўку, мы не мелі б цяперашняй велізарнай радасці. Мы не разумелі, чаму гэта адбылося, чаму Папа пакідае нас, але толькі праз час зразумелі. Так, Папа Бэнэдыкт XVI не рабіў такіх рашучых крокаў, як Папа Францыск, таму што Гасподзь дзейнічаў праз яго па-іншаму. Папа Бэнэдыкт XVI падрыхтаваў глебу для той рэвалюцыі, якую пачынае ягоны пераемнік.

Каментары   
+2 #1 Павел 2013-03-21 14:52
А вот и свежая информация: Папа абмые ногі зняволеным калоніі для непаўналетніх



У Вялікі Чацвер, 28 сакавіка, папа Францішак будзе цэлебраваць св. Імшу Вячэры Пана ў рымскай калоніі для непаўналетніх “Casal del Marmo”. “Св. Імша Вячэры Пана характарызуецца абвяшчэннем запаведзі любові і абрадам абмыцця ног”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы... be.radiovaticana.va
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць