BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Навошта Хрыстос памёр і ўваскрос дзеля мяне?

Гэты пост быў для мяне нялёгкім. Здавалася, праблемы і цяжкасці паглынуць назаўжды. Але была адзіная надзея - хутка Вялікдзень.

Цяперашні Вялікі пост стаў для мяне асаблівым. Мабыць, упершыню ў Папяльцовую сераду я шчыра маліўся аб тым, каб Ісус дапамог вытрымаць тыя пастановы, якія я азначыў. Я тады яшчэ не вельмі разумеў, што ісці за Хрыстом - гэта нешта іншае, чым выкананне пастаўленых планаў, хай нават богаўгодных. Жыццё з Езусам цікавае і заўсёды поўнае сюрпрызаў. Таму Бог даў мне ў гэты пост зусім іншыя выпрабаванні і падтрымліваў у іх такімі выдатнымі падзеямі, пра якія я і не марыў.

Не буду шмат казаць аб сваім пасце, бо ён ужо ў мінулым, і галоўнае зараз - цуд Вялікадня. Усё пачало змяняцца ўжо на начной Пасхальнай службе нават чыста фізічна: перастаў ныць галодны страўнік, прайшоў галаўны боль. З'явілася такая радасць, што свята хацелася працягваць і працягваць, але пяцігадзіннае начное чуванне здалося імгненнем. На наступны дзень усе працягнулася: у доме госці змянялі гасцей. Потым нечакана з'явіліся грошы, цікавыя прапановы па працы. І радасць, радасць!

Калі б Хрыстус не памёр, не было б Уваскрэсення. Не было б майго посту, калі я хоць трохі змог адчуць тое, што адчуваў Ісус, калі ішоў на крыж. І не было б маёй радасці Вялікадня!

Якое дачыненне да мяне мае ўваскрасенне Хрыста, якое адбылося дзве тысячы гадоў таму ў далёкім Ізраілі? Цяпер я разумею гэта. Акрамя таго, што Ён узяў на Сябе мае грахі і адкрыў мне дарогу ў Неба, у будучую Вечнасць, ужо цяпер я маю радасць свайго жыцця. Калі хоць бы на кароткія моманты я ўпускаю Хрыста Ўваскрослага ў сваё сэрца, яно змяняецца да непазнавальнасці. Бог дае мне сваю любоў, якая ўсё змяняе. Слава Яму на векі вечныя!

А як вы правялі Вялікі пост і сустрэлі Вялікдзень? Запрашаем паўдзельнічаць у апытанцы Як ты бачыш Уваскрасенне Хрыста ў сваім жыцці, а лепш падрабязней распавесці аб сваім вопыце ў каментарах.

Каментары   
0 #4 klerik007 2013-04-04 10:46
Цытую Яугенка:
Ну яйца понятно,а откуда этот заяц взялся?

ru.wikipedia.org/.../...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #3 суматра 2013-04-04 03:58
если,сегодня вечером,плохо ?!Завтра,утром будет обязательно лучше или в обед,обязательн о будет !Проверенно,опы том !Надежда,умирае т последней...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #2 Яугенка 2013-04-02 22:15
Ну яйца понятно,а откуда этот заяц взялся?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 Павел 2013-04-01 19:52
Мир точно сошел с ума! Когда искал иллюстрацию к тексту, загнал в гугл фразу, который мы поздравляем друг друга - "Христос воскрес". Да, много было картинок с яйцами и булками, но открытки с изображением Христа тоже были.

А потом загнал в поиск фразу, которой друг друга поздравляют наши англоязычные братья "happy easter". Это просто ужас! Христа почти ни на одной картинке, только какие-то зайчики, цветочки и тоже яйца.

Да, хорошо демон действует. Празднуете Пасху? Пожалуйста, празднуйте! Главное, чтобы Христа не было в центре этого праздника! Как и с Рождеством, кстати.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць