BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чаму Бог гаворыць, што працаваць у нядзелю - грэх?

Зносіны ў сям'і - важней за здабычу грошай, а праца можа быць як дабраславеннем, так і праклёнам.

Сённяшнія мае разважанні будуць накіраваны не супраць нейкага чалавечага граху ці заганы, а супраць дабрадзейнасці. Я маю на ўвазе працу чалавека. Вядома ж правільней сказаць - скажонае разуменне месца працы ў нашым жыцці. Так, на жаль, бывае і такое. І вельмі да месца тут ўспомніць знакаміты афарызм: «Добрымі намерамі ўсланая дарога ў пекла».

Справа вось у чым. Перад чалавекам працы ўсе стаяць багавейна, яго ставяць у прыклад, ім ганарацца, шануюць і многае іншае, увогуле - то тут і запярэчыць няма чаго, так і павінна быць, і я з гэтым згодны, але... Дастаткова часта да святароў звяртаюцца людзі са скаргай і нараканнем на сваіх блізкіх. Скарга ў тым, што «я вось з раніцы да вечара працую не пакладаючы рук, ва ўсім сабе адмаўляю, у адпачынку сто гадоў не быў, абы сям'і было добра, а мяне не цэняць, мяне не любяць і мне не ўдзячныя...»

З аднаго боку, мне вельмі зразумелая горыч гэтага чалавека, але з іншага, здаецца я разумею і цяжкую псіхалагічную сітуацыю, у якую трапілі яго блізкія. Так уладкаваны свет, што мы ўсе больш за ўсё на свеце маем патрэбу ў душэўнай цяплыні і добрых зносінах адзін з адным. Калі ж я вырашу, што мой клопат пра сям'ю будзе заключацца галоўным чынам у тым, каб здабываць грошы, харчаванне і матэрыяльныя каштоўнасці для іх, то я жорстка памылюся. Як часта мама ці тата, якія стаміліся пасля працы, да мінімуму зводзяць зносіны са сваімі дзецьмі. Як часта сапраўды так робяць сужэнцы і адзін з адным? Гэтая адна з сумных прычын, па якой у сям'і могуць пачацца праблемы.

Усё гэта я падводжу да думкі аб разумнай арганізацыі свайго жыцця. Дай Бог нам усім мудрасці разабрацца ў гэтых пытаннях і не ператвараць працу ў прычыну нашага духоўнага заняпаду. Такім вось мудрагелістым спосабам пераходжу я да тэмы святочных і нядзельных дзён :)

Так, сябры, гэтыя дні не для працы, па меншай меры не для той працы, якая на нішто зводзіць наш вольны час. Нядзельны дзень правільна будзе правесці ў малітве, з сям'ёй, у зносінах з бацькамі, сябрамі, у чытанні добрай кнігі, сямейным адпачынку на прыродзе і іншае падобнае, адным словам - ва ўсім тым, што нас духоўна ўзбагачае, збліжае з навакольнымі і дае магчымасць развівацца.

Праца сама па сабе не заўсёды чалавека вучыць добраму, і на цяжкіх вытворчасцях нярэдкія выпадкі пакрыўджаных індывідаў, якія завязлі ў грахах і заганах. Больш за тое, згодна з Бібліяй чалавечая праца ёсць не толькі нашым дабраславеннем, але і нашым праклёнам. Гэта добра адзначана ў афіцыйнай пазіцыі царквы па пытаннях «Працы і яе плёну»:

- З хрысціянскага пункту гледжання праца сама па сабе не з'яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. Яна становіцца дабраславёнай, калі ўяўляе сабой супрацоўніцтва з Госпадам і спрыяе выкананню Яго задумы аб свеце і чалавеку. Аднак праца не богаўгодная, калі яна накіравана на служэнне эгаістычным інтарэсам асобы або чалавечых супольнасцяў, а таксама на задавальненне грахоўных патрэбаў духу і плоці.

Вось такімі думкамі захацелася падзяліцца з вамі, сябры. Так што, калі наступны раз хто-небудзь з бабуль пачне папракаць вас за тое , што «ў свята праць – грэх!!!», не крыўдуйце на яе. Ёсць у гэтым папроку і доля праўды.

Беражыце сябе. З павагай, іераманах Мікалай.

Last modified onЧацвер, 05 Верасень 2013 14:37
Каментары   
+2 #4 Женька Богданова 2013-09-21 09:09
dfcz,ты знаешь.что Бог тебя любит?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #3 Иван 2013-09-20 10:44
И чего ж ты такой злой, dfcz...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-2 #2 dfcz 2013-09-20 07:52
религия зло - а вы чертовые сектанты
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #1 Павел 2013-09-05 14:55
Я еще слышал, что в воскресенье лучше не делать ту работу, которую можно отложить.

Но если работа срочная и важная - особенно для того, чтобы кому-то помочь и так проявить свою любовь к ближнему, то поработать можно ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць