Logo
Print this page

Паміраць за праўду не баяцца тыя, хто мае Царства Божае

«У той час: Ірад, паслаўшы, узяў Яна і ўвязніў яго ў цямніцу за Ірадыяду, жонку Піліпа, брата свайго; таму што ажаніўся на ёй. Бо Ян казаў Іраду: нельга табе мець жонку брата твайго... » - гаворыць нам Евангелле ад Марка. Пасля прачытання гэтага слова тэму праўды закрануў у сваім казанні пробашч.

- Як вядома, Яна-Хрысціцеля забілі, адсекшы галаву. Евангелле паказвае нам: лепш пазбавіцца галавы, чым зрабіць грэх, адысці ад Бога і Яго праўды. Кампраміс з грахом немагчымы! Ян не баяўся прама казаць праўду нават кіраўніку дзяржавы, за што і быў забіты. Але яму не было страшна паміраць, бо ён ужо меў Царства Божае.

А мы ж часта кажам няпраўду нават тады, калі нам нічога не пагражае! Часам мы баімся сказаць праўду сваім знаёмым, якая будзе ім непрыемная, і яны перастануць з намі размаўляць. Але гэтая страта нішто ў параўнанні з набыццём Божага Валадарства!

Ірад загадаў забіць Яна, хоць разумеў, якое вялікае зло ён чыніць. Але не мог супрацьстаяць намеру гэта зрабіць, бо даўно знаходзіўся ў граху, жывучы з жонкай брата. Ён стаў рабом граху, закрыўшы для сябе Божую свабоду, Ягоную ласку.

Так часта і мы больш хочам спадабацца людзям, чым Богу, свядома абіраючы грэх.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.