BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Як адзначаць Дзень святога Валянціна па-хрысціянску? [+ малітва да святога]

Любоў - гэта справа Божая, кожны дзень, крок за крокам мы можам узрастаць у любові з дапамогай Госпада.

14 лютага Каталіцкая Царква адзначае Дзень святых Кірыла і Мефодзія, асветнікаў славян і заступнікаў Еўропы. Аднак тая ж дата больш вядомая ў свеце як Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых. Сапраўды, на 14 лютага ў касцёле таксама прыходзіцца ўспамін каталіцкага святога Валянціна, біскупа і мучаніка. Як ставіцца хрысціянам да свецкага Дня святога Валянціна, тлумачыць пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці айцец Славамір Ласкоўскі.

- Тыя, хто мае намер браць шлюб, у гэты дзень таксама могуць маліцца разам, каб прасіць у Пана Бога сіл да любові. Каталіцкая Царква не супраць гэтага свята: ніколі не дрэнна памаліцца аб дарах Божых для тых, хто рыхтуецца да шлюбу або ўжо стварыў сям'ю, для тых, хто хоча сур'ёзна любіць іншага чалавека ў хрысціянскіх каштоўнасцях. У такім выпадку ёсць сэнс маліцца да святога Валянціна, прасіць ягонага заступніцтва. Аднак «Дзень святога Валянціна» - не абавязковае свята ў Каталіцкай Царкве, а добраахвотнае - вернікі могуць адзначаць яго па ўласным жаданні. Сапраўды, такі святы ёсць, і яго можна лічыць заступнікам закаханых.

Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Тэрні, дзе каля 268 году прыняў мучаніцкую смерць, пра акалічнасці якой нічога не вядома. Згодна з легендай, тагачасны імператар лічыў, што самотны мужчына - без сям'і, жонкі і абавязкаў - лепш змагаецца на полі бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. Святы Валянцін употай асвячаў шлюбы, за што яго кінулі ў турму і адсеклі галаву.

Але перад смерцю святы Валянцін напісаў ліст у форме сэрца да сляпой дачкі стражніка і вылечыў яе. Быццам, так і з'явіліся «валянцінкі». Легенда паказвае на тое, што любоў святога Валянціна зусім не такая, якую дэкларуе сучасны свет. Святы паказвае сваім учынкам хрысціянскую любоў - любоў да ворага.

- Няма нічога дрэннага ў тым, каб вернікі дарылі адзін аднаму сэрцайкі. Але аказваць знакі ўвагі, клопату і любові хрысціянскім сужэнцам варта штодня, а не толькі раз у год. Шырока святкаваць гэтую дату прыдумалі ў камерцыйных колах, каб зарабіць на сэрцайках і іншых падарунках грошы. А любоў і каханне - гэта справа Божая. Кожны дзень, паступова, крок за крокам мы можам ўзрастаць у любові з дапамогай Госпада, - каментуе святар.

Малітва да святога Валянціна

Святы Валянцін, апякун закаханых. Ты, які, рызыкуючы жыццём, абвяшчаў евангельскае пасланне супакою, які, праз мучаніцтва, прынятае з любоўю, перамог усе сілы абыякавасці, нянавісці і смерці, выслухай нашыя малітвы. Перад абліччам падзелаў у свеце дапамажы нам заўсёды любіць неэгаістычнай любоўю, каб сярод людзей мы былі вернымі сведкамі любові Бога.

Няхай ажываюць у нас любоў і давер, якія дазволяць пераадольваць жыццёвыя перашкоды. Просім цябе, апякуйся намі перад Богам, Які з’яўляецца крыніцай любові і ўсёй прыгажосці, Які жыве і валадарыць на вякі вечныя. Амэн.

Last modified onСерада, 15 Люты 2017 10:43
Каментары   
0 #7 stas/// 2015-02-27 18:26
Это говорилось каждый год перед праздником Валентина , и более 20 человек слушали . И что , 20 дураков сидело . Я понял что Павел и " гость" не верит отцу Славомиру , что он так говорил. Кстати , ксендзу раньше не нравилось когда его называли " отцом" прихожане . Поправлял всех на каждом шагу . А сейчас уже все хорошо, не обижается. Это тоже не так поняли?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #6 Павел 2015-02-25 21:16
Цытую stas///:
В Гомеле в костеле. И слышал и видел, кто говорил . " Гость" наверное очень молодой , поэтому и не слышал. Запишись в общину ,там много о чем говорят. 15 -20 лет назад в костеле читали на бел. мове пасланне да жыдоу . Это правильно , жыд ци еврей па беларуску . А теперь придумали Габрей . В старом словаре такого слова нет . Это тоже я понял по- своему ? Евреи начали обижаться наверно,за жидов,так им смягчили , и стали они "Габреями" Это история и нечего мудрить ! А по немецки как будет еврей , вы знаете ? А про Валентина спросите у автора этой статьи , он все раньше знал про него , а теперь еще больше знает !!! Ему видней ... Прикольно !!!???

Бывает, что услышанное разные люди интерпретируют совершенно по-разному. Каждый слышит то, что хочет слышать ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #5 stas/// 2015-02-25 18:49
В Гомеле в костеле. И слышал и видел, кто говорил . " Гость" наверное очень молодой , поэтому и не слышал. Запишись в общину ,там много о чем говорят. 15 -20 лет назад в костеле читали на бел. мове пасланне да жыдоу . Это правильно , жыд ци еврей па беларуску . А теперь придумали Габрей . В старом словаре такого слова нет . Это тоже я понял по- своему ? Евреи начали обижаться наверно,за жидов,так им смягчили , и стали они "Габреями" Это история и нечего мудрить ! А по немецки как будет еврей , вы знаете ? А про Валентина спросите у автора этой статьи , он все раньше знал про него , а теперь еще больше знает !!! Ему видней ... Прикольно !!!???
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #4 гость 2015-02-24 08:06
Цытую stas///:
Вот это да !!! 20 лет назад этот праздник принимался в штыки костелом . Нет праздника, и святой Валентин не святой , отлученный от церкви и так далее...Так говорил ксендз. Вот вам и дом мод . Смех да и только !!! А теперь уже Святой !!! Ха- Ха !

И где вы только такое слышали, что и не святой, и отлученный?
Не могло такого быть. О святом Валентине мало что известно, почти нет достоверных сведений, но много легенд. Может, вы об этом слышали, а поняли по-своему?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #3 stas/// 2015-02-23 20:59
Вот это да !!! 20 лет назад этот праздник принимался в штыки костелом . Нет праздника, и святой Валентин не святой , отлученный от церкви и так далее...Так говорил ксендз. Вот вам и дом мод . Смех да и только !!! А теперь уже Святой !!! Ха- Ха !
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #2 ира 2015-02-04 13:09
Цытую Роман:
А что все праздники надо согласовывать с БОГОМ?!

Бог - создатель Вселенной. Тогда почему нет?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #1 Роман 2015-02-04 09:30
А что все праздники надо согласовывать с БОГОМ?!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць