Logo
Print this page

Гарызонты веры пашыраюць... сумневы!

Напэўна, гэта дзікавата прагучыць ад святара, але асабіста мая вера амаль заўсёды балансуе на мяжы сумневаў. І мне крыху смешна, калі апаненты-атэісты мяне хочуць у гэтым выкрыць, накшталт калючасцяў выказаць: «А-а-а!!! Гы-гы! Ды гэтыя папы самі ў Бога не вераць!»

Так, у мяне шмат сумневаў, і скажу больш: я даражу імі, бо яны робяць маю веру больш шчырай і глыбокай, а ў гэтым я дакладна не сумняваюся. Калі б не мае сумневы, я б і зараз быў упэўнены, што Бог - гэта такі дзядуля, які сядзіць на аблоках і карае грэшнікаў. У школе нас так вучылі верыць аб светапоглядзе хрысціян. Але я сумняваўся ў праўдзівасці гэтых сцвярджэнняў, і сумневы мяне ўратавалі. Калі б не сумненні, то хадзіў бы я ў Царкву два разы на год, памінаў бы гарэлкай памерлых сваякоў, запэўніваў бы сябе, што можна грашыць, бо Бог добры і ўсё даруе, і запаведзі - гэта для папоў, а мы людзі простыя, недасведчаныя , і нам усё можна.

Увогуле, гэты і іншыя наборы распаўсюджаных «ісцін» былі б заліты ў маю галаву, калі б не пакутаваў я сумненнямі. Але я сумняваўся ў правільнасці такіх палажэнняў настолькі, што стаў святаром. З усмешкай успамінаю аб сваіх рэлігійных пошуках і сумневах ў дзяцінстве, калі прасіў гіпатэтычнага Бога даць мне тут і цяпер у рукі марозіва, а калі марозіва не будзе, то значыць і Бога няма :) Калі гэта не працавала, то правакаваў Усявышняга на гнеў, паказваючы ў неба непрыстойны жэст і чакаючы пакарання. Логіка гэтага дзеяння была такая: калі Бог пакарае мяне, значыць Ён ёсць, а калі не пакарае, то няма :)

Чытайце далей на kp.by >>>

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.