BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што шукаюць чытачы на хрысціянскім сайце?

Некаторыя вынікі нашага інтэрнэт-служэння мы падвялі праз месяц пасля пачатку работы Гомельскага каталіцкага партала - новай версіі сайта gomel.catholic.by.

За гэты месяц зарэгістравана амаль 900 наведванняў сайта унікальнымі карыстальнікамі, і ці ледзь не палова з іх трапілі да нас па спасылках на іншых сайтах. У тым ліку Facebook, Catholic.by, Kp.by, але больш за ўсё - з пошукавікаў. Прычым, на хрысціянскі сайт людзі заходзілі не толькі па тэматычных, але часам па цалкам нечаканых запытах, да прыкладу: ад чаго людзі вар'яцеюць, як разбагацець, секты ў Гомелі, аборт у Гомелі, таро ў Гомелі, геі Гомеля, як зрабіць самагубства. Хочацца спадзявацца, што камусьці з гэтых людзей Бог адкрыў Добрую вестку праз наш сайт.

Гомельскі каталіцкі партал за гэты месяц наведалі чытачы з больш чым дзесяці краін, у тым ліку з Расіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля, Германіі, Казахстана. Штодзённая наведвальнасць - каля ста чалавек у дзень. Для рэгіянальнага хрысціянскага сайта гэта нядрэнны паказчык.

Таксама мы падвялі вынікі чытальнасці матэрыялаў. З аператыўных публікацый самымі цікавымі сталі парафіяльныя навіны, прычым, больш за ўсё - пра жыццё суполак Неакатэхуменальнага шляху (200-400 праглядаў). Абсалютны рэкардсмен па чытальнасці - старонка Хрысціянскага гумару, у яе ўжо больш за тысячу праглядаў. І гэта радуе, бо «Вясёлае сэрца ацаляе, а пануры дух сушыць косці». Ды і ўмець смяяцца над самім сабой - вельмі карысная справа для навяртання!

Прыемна, што не нашмат адстала па чытальнасці і старонка «100 наіўных пытанняў пра веру». Значыць, не толькі гумарам цікавяцца тыя, хто шукае Бога, але і сур'ёзнымі момантамі. І на трэцім месцы - старонка мясцовай групы Ананімных Алкаголікаў. Сапраўды, праблема алкагалізму адна з найбольш актуальных для нашага грамадства, і без навяртання да Бога яе не вырашыць.

У верхнім радку галоўнай старонкі абнаўляюцца і матэрыялы рубрыкі «Гісторыі навяртанняў», аднак яны не маюць такога поспеху ў чытачоў, як яе банэры-суседзі. Мала чытаюць і рубрыку «Хрысціянскае меркаванне». З апытанак самым папулярным стала «дзіцячае пытанне». За тыдзень наконт яго выказаліся сорак чалавек. Дарэчы, прыняць удзел ва ўсіх папярэдніх апытаннях можна, перайшоўшы па спасылцы View details ў самым нізе акенца з апытаннямі.

А пра што вам было б цікава пачытаць на хрысціянскім сайце? Чакаем вашых каментароў! Дарэчы, магчымасцю каментавання артыкулаў чытачы карыстаюцца, на жаль, рэдка, часцей заходзяць на форум.

Last modified onПанядзелак, 08 Кастрычнік 2012 16:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць