BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ангела Меркель падарыла Папе Францішку дыскі Баха

У сувязі з маючым адбыцца ў Баварыі самітам “Вялікай сямёркі”, асаблівая ўвага была ўдзелена розным пытанням міжнароднага характару.

21 лютага 2015 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангелу Меркель. Пасля сустрэчы з Пантыфікам яна правяла размову таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. У сувязі з маючым адбыцца ў Баварыі самітам “Вялікай сямёркі”, асаблівая ўвага была ўдзелена розным пытанням міжнароднага характару, з асаблівым акцэнтам на барацьбу з беднасцю і голадам, эксплуатацыю чалавека, правы жанчын, праблему развіцця аховы здароўя ў свеце і абарону навакольнага асяроддзя.

Размова ішла таксама пра сітуацыю з правамі чалавека і рэлігійнай свабодай у розных частках свету. Падкрэслівалася важнасць духоўных каштоўнасцяў у жыцці грамадства. У сваёй заяве пасля ватыканскіх сустрэч, Зала Друку Святога Пасаду паведаміла, што падчас іх была разгледжана сітуацыя ў Еўропе і падкрэслена неабходнасць мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Сустрэча паміж Ангелай Меркель і папам Францішкам працягвалася каля 40 хвілін. У якасці падарунка, Канцлер уручыла Пантыфіку калекцыю кампакт-дыскаў з творамі Ёгана Себасцьяна Баха. Яна таксама ахвяравала ад федэральнага ўрада суму грошай для дзяцей-бежанцаў на Блізкім Усходзе. Францішак падзякаваў Меркель на нямецкай мове і ўручыў сувенірны медаль з выявай св. Марціна.

Гэта быў другі візіт Канцлера ў Ватыкан падчас бягучага пантыфікату. У маі 2013 г. яна ўжо сустракалася з Францішкам на прыватнай аўдыенцыі, а ў сакавіку 2013 г. прыняла ўдзел у яго інаўгурацыйнай св. Імшы.

Ангела Меркель назвала вельмі станоўчай сустрэчу са Святым Айцом. “Я мела радасць і магчымасць распавесці Францішку пра планы на перыяд старшынства Германіі ў “Вялікай сямёрцы” – гэта было галоўнай мэтай майго візіту і я, канешне, задаволена, што гэтыя планы і тэмы маюць вялікае значэнне для Папы і Касцёла. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра выкараненне беднасці”, - падкрэсліла канцлер.

Ангела Меркель падзялілася з Пантыфікам намерамі Германіі адносна барацьбы з хваробамі ў бедных рэгіёнах планеты. “На працягу наступных гадоў каля 300 млн. дзяцей – перш за ўсё ў Афрыцы – пройдуць вакцынацыю і, такім чынам, мы паспрыяем іх здароваму развіццю”, - сказала яна.

radiovaticana.va

Last modified onНядзеля, 22 Люты 2015 03:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць