BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Два гады таму абралі новага Папу - ВІДЭА

Францішак - першы Папа з такім імем, першы Папа-езуіт і першы Папа з Амерыкі.

Увечары 13 сакавіка 2013 году на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане тысячы каталікоў, якія прыехалі з розных куткоў свету, радаваліся: з трубы Сікстынскай капэлы, дзе кардыналы праводзілі канклаў, пайшоў белы дым. Гэта значыць, што новы Папа Рымскі абраны. Ім стаў аргентынец Хорхе Марыё Бергольё, які абраў сабе імя Францыск. Новаму Пантыфіку на той час было 76-гадоў, гэта першы Папа-езуіт. І ўпершыню спадчыннікам Святога Пятра стаў ураджэнец Амерыкі.

За апошні час гэта адны з самых хуткіх выбараў Пантыфіка - канклаў доўжыўся ўсяго два дні, і ўжо на трэці раз свет убачыў белы дым - кандыдат набраў неабходны мінімум у 77 галасоў. Цікава, што літаральна за некалькі хвілін да гэтага гістарычнага моманту, на трубу, якая была пад пільнай увагай мільёнаў людзей, села белая птушка. Многія ўспрынялі гэта як знак Святога духу, які кажа аб абранні Папы.

За мінулыя два гады Папу ўжо двойчы намінуюць на Нобелеўскую прэмію міру, яго прызвалі Чалавекам года, многія ўплывовыя палітыкі і вядомыя людзі ставілі яго служэнне ў прыклад, і мільёны людзей ва ўсім свеце проста палюбілі яго.

Media

Last modified onЧацвер, 12 Сакавік 2015 23:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць