BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Планшэт Папы Рымскага выставілі на аўкцыён

Першапачатковы кошт белага "iPad" - 40 тыс. даляраў, грошы пойдуць на адукацыйны праект.

Электронны планшэт, які належаў папу Францішку, будзе прададзены на аўкцыёне ва Уругваі. Сродкі будуць накіраваны на адукацыйныя мэты. Адзін з уругвайскіх аўкцыённых дамоў, які адказвае за продаж “iPad”, абвясціў таргі на 14 красавіка 2015 г. Ужо атрымана некалькі званкоў ад зацікаўленых асоб.

Планшэт трапіў у краіну праз уругвайскага святара, які атрымаў яго ў дар ад Пантыфіка. Ён, у сваю чаргу, ахвяраваў гаджэт мясцоваму педагагічнаму інстытуту. А гэта ўстанова вырашыла выставіць яго на аўкцыён, каб падтрымаць адзін са сваіх адукацыйных праектаў.

Першапачатковы кошт белага “iPad” з надпісам “Яго Святасць Францішак” 40 тыс. долараў ЗША. Да яго прыкладзены сертыфікат, які пацвярджае “ватыканскае” паходжанне гаджэту і факт яго дарэння з боку Папы.

radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 26 Сакавік 2015 15:47
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць