BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: дзеці ніколі не з’яўляюцца “памылкай”

“Многія дзеці ад самага пачатку з’яўляюцца нежаданымі, пакінутымі, маюць скардзенае дзяцінства і будучыню".

Дзеці ніколі не з’яўляюцца “памылкай”, а адказнасць за іх голад, беднасць, пакінутасць і неадукаванасць ляжыць на дарослых, адзначыў папа Францішак  падчас агульнай аўдыенцыі 8 красавіка 2015 г., якая прайшла на плошчы св. Пятра. У сваёй чарговай катэхезе, з цыклу прысвечанага сям’і, Пантыфік казаў аб пакутах шматлікіх дзяцей.

“Многія дзеці ад самага пачатку з’яўляюцца нежаданымі, пакінутымі, маюць скардзенае дзяцінства і будучыню. Нехта адважыцца сказаць, нібыта апраўдваючы сябе, што было памылкова дазваляць ім прыйсці на свет. Гэта ганебна! Прашу вас, не будзем ускладаць на дзяцей нашых правінаў! Дзеці ніколі не з’яўляюцца “памылкай”. Іх голад – гэта не іх памылка, як і іх беднасць, безабароненасць, пакінутасць; а таксама іх неадукаванасць і няздатнасць. Гэта, хіба што прычыны, каб любіць іх больш, з большай шчодрасцю. Навошта патрэбны ўрачыстыя дэкларацыі аб правах чалавека і дзіцяці, калі потым караем дзяцей за памылкі дарослых?”, - спытаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што адказнасць за дзяцей і за перамену існуючай складанай сітуацыі нясуць усе дарослыя. “Кожнае дзіця, якое маргіналізаванае, пакінутае, якое жыве на вуліцы міласцінай і рознага кшталту хітрасцямі, без школы, без медыцынскага клопату – гэта вокліч, які ўзыходзіць да Бога і асуджае сістэму, якую мы пабудавалі. Нажаль, гэтыя дзеці становяцца здабычай злачынцаў, якія выкарыстоўваюць іх у несумленным гандлю і камерцыі або навучаюць вайне і насіллю. Таксама і ў багатых краінах многія дзеці перажываюць драмы звязаныя з крызісам сям’і, адукацыйнай пустатой і часам нечалавечымі ўмовамі жыцця, якія пакідаюць на іх глыбокі след. У любым выпадку гаворка ідзе пра дзяцей са згвалтаваным целам і душой. Але ніхто з іх не забыты Айцом, які ёсць у Небе! Іх ніводная сляза не можа быць забыта! Як нельга забыць пра нашу адказнасць, сацыяльную адказнасць асобаў і дзяржаў”, - адзначыў Пантыфік.

Папа ўзгадаў аб апавяданні з Евангелля паводле св. Мацвея (19,13-15), у якім гаворка ідзе пра бацькоў, якія прынеслі да Езуса дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся. Нягледзячы на пярэчанні вучняў, Хрыстус зрабіў гэта, сказаўшы: “Дазвольце дзецям і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае”.

“Які цудоўны гэты давер бацькоў і адказ Езуса! Як бы я хацеў, каб гэта старонка стала звычайнай гісторыяй усіх дзяцей! Гэта праўда, што дзякуючы Богу, дзеці з вялікімі цяжкасцямі вельмі часта знаходзяць надзвычайных бацькоў, гатовых да любых ахвяраў і шчодрасці. Але гэтыя бацькі не павінны пакідацца самі! Мы павінны спадарожнічаць ім у цяжкасцях, а таксама дарыць ім моманты супольнай радасці і бесклапотнай весялосці, каб іх не прыгнятала тэрапеўтычная руціна”, - сказаў Святы Айцец.

На думку папы Францішка ў пытаннях, якія тычацца дзяцей не павінны ўжывацца словы кшталту: “у рэшце рэшт, мы ведзь не з’яўляемся дабрачыннай структурай” або “нам шкада, не можам нічога зрабіць”.

“Вельмі часта на дзяцей выпадаюць наступствы жыцця зморанага цяжкой працай за малыя грошы, нязносных працоўных графікаў, неэфектыўнага транспарту... Але дзеці расплочваюцца таксама за нясталыя саюзы і безадказныя разводы, першымі ахвярамі якіх становяцца. Яны падвяргаюцца ўздзеянню культуры да крайнасці перабольшаных суб’ектыўных правоў і становяцца потым яе самым скараспелымі дзецьмі. Часта паглынаюць гвалт, які не ў стане “пераварыць”, і пад вачыма дарослых вымушаны прызвычайвацца да зневажанняў”, - сказаў Папа.

Францішак нагадаў, што Касцёл заўсёды ставіць сваё мацярынства на службу дзецям і іх сем’ям. Ён прапанаваў уявіць, якім цудоўным магло б быць грамадства, дзе клопат пра дзяцей займаў бы першае месца. Папа перакананы, што такому грамадству можна было б прабачыць многія яго памылкі.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць