Папа прыняў на аўдыенцыі Дыега Марадону
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
“Я капітан каманды Францішка”, - пажартаваў футбаліст.
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі былога аргентынскага футбаліста Дыяга Арманда Марадону. Легендарны спартсмен прымае актыўны ўдзел у ініцыятывах і праектах міжнароднай адукацыйнай сеткі “Scholas Occurentes”, заснаванай Хорхэ Марыё Берголіа яшчэ падчас служэння ў Буэнас-Айрэсе.
Некалькі дзён таму, у яе рамках было заключана пагадненне з Паўднёваамерыканскай федэрацыяй футбола. Яно прадугледжвае ахвяраванне на рэалізацыю адукацыйных праектаў 10 тыс. долараў за кожны забіты гол або адбіты пенальці падчас Кубку Амерыкі па футболе, які пройдзе з 11 чэрвеня па 4 ліпеня 2015 г. у Чылі.
Пасля аўдыенцыі ў Ватыкане Марадона прызнаўся, што вельмі ўдзячны Пантыфіку за любоў, павагу і клопат аб дзецях. “Мы размаўлялі пра многія рэчы, пра неабходнасць аб’яднання футбалістаў дзеля супольнай дзейнасці на карысць дзяцей, якія галадаюць у многіх частках свету”, - сказаў спартсмен і дадаў, што з’яўляецца паплечнікам Святога Айца ў гэтай справе. “Я капітан каманды Францішка”, - пажартаваў футбаліст.
Акрамя дамовы аб супрацоўніцтве з Паўднёваамерыканскай федэрацыяй футбола, некалькі дзён таму ў Ватыкане было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж “Scholas Occurentes” і ЮНІСЕФ.
Related items
- Папа Францішак абмеркаваў з Зяленскім пытанне вяртання палонных
- «Не зброя, але Марыя прывяла да перамогі». Чаму католікі моляцца Ружанцам менавіта ў кастрычніку?
- Беларускі біскуп правёў размову з Папам Рымскім
- Навучанне рэлігіі ў школах – якім яно можа быць у Беларусі
- Беларускі біскуп спытаў у Папы Рымскага, як спыніць вайну Расіі з Украінай – і атрымаў адказ