Папа: убачыўшы беднага ў храме, станьце на калені
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
«Хто б мог падумаць, што ад бяздомнага можна нечаму навучыцца, што бяздомны можа быць святым?»
Святы Айцец хацеў бы, каб, убачыўшы беднага ў храме, парафіяльныя супольнасці станавіліся на калені, поўныя глыбокай пашаны, як быццам да іх прыйшоў сам Пан. Гэтай марай ён падзяліўся ў відэа-пасланні да падапечных рымскай “Caritas”. 28 красавіка 2015 г. у сталічным тэатры “Brancaccio” яны прадставілі спектакль, у якім распавялі аб сваім складаным досведзе.
“Тое, як вы звяртаецеся да гэтага горада, - сказаў Францішак, - гэта магчымасць для дыялогу і важнага абмену: вы – на кафедры, паказваючы вашы скрытыя здольнасці, а іншыя – уважліва гледзячы на вас і, я ўпэўнены, захапляючыся прадстаўленым ім багаццем. Хто б мог падумаць, што ад бяздомнага можна чамусьці навучыцца? Хто б мог падумаць, што бяздомны можа быць святым? Між тым, сёння гэта вы будзеце перадаваць са сцэны каштоўнае вучэнне пра любоў, пра неабходнасць у іншым, пра салідарнасць, пра тое, як у разгар цяжкасцяў выявіць любоў Айца”.
Пантыфік нагадаў, што сам Хрыстус стаў убогім. Ён абраў гэты шлях, каб суцешыць, збавіць і вызваліць нас ад нашай галечы. Сапраўдную свабоду, збаўленне і шчасце дае нам яго спачувальная, пяшчотная і шчодрая любоў, сказаў Папа і дадаў, звяртаючыся да беднякоў: “Вы для нас – не цяжар. Вы – багацце, без якога нашы намаганні, выявіць аблічча Пана – марныя”.
Святы Айцец падзякаваў супрацоўнікам і валанцёрам рымскай “Caritas”, якія, як адзначыў, з’яўляюцца яго рукамі, што дакранаюцца да цела Хрыста. Ён нагадаў, што Касцёл у Рыме мае доўгую традыцыю клопату пра бедных. “Як я хацеў бы, каб Рымскі Касцёл адзначаўся любоўю да бедных, адкрыццём на тых, хто бяжыць ад вайны і смерці. Каб вылучаўся гатоўнасцю дапамагчы, усмешкай і велікадушнасцю ў адносінах да таго, хто страціў надзею. Я вельмі хацеў бы, каб мы дакраналіся да цела Хрыста, Які прысутнічае ў патрабуючых гэтага горада”, - сказаў Францішак у сваім відэа-пасланні да падапечных “Caritas”.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- Папа Рымскі прыняў у Ватыкане шамана – той папрасіў аб дапамозе
- «Даведаўся, што ксёндз мае "жонку" і дзяцей». Што з гэтым рабіць, пытае вернік