Папа просіць вынесці ўрокі з Другой сусветнай вайны
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
У 70-ю гадавіну заканчэння вайны Пантыфік просіць палітыкаў фарміраваць культуру мііра.
У канцы агульнай аўдыенцыі 6 мая 2015 г. Святы Айцец спаслаўся на 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны і звярнуўся да палітыкаў з заклікам спрыяць фарміраванню культуры міру.
“У бліжэйшыя дні ў некаторых сталіцах будзе адзначацца 70-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. З гэтай нагоды я давяраю Пану, праз заступніцтва Марыі, Каралевы супакою, жаданне, каб чалавечае грамадства вынесла ўрокі з памылак мінулага і, каб таксама ва ўмовах бягучых канфліктаў, раздзіраючых некаторыя рэгіёны свету, усе кіруючыя лёсам народаў працавалі на карысць агульнага дабра і спрыялі фарміраванню культуры міру”, - сказаў Папа.
Tagged under
Related items
-
Прадстаўнікі трох рэлігій памаліліся ў ізраільскім кібуцы, атакаваным баевікамі
-
#НасустрачРаству – праводзім Адвэнт разам з грэка-католікамі Беларусі
-
Біскуп пракаментаваў абстрэл Украіны ў юбілей Галадамору
-
Вастрабрамская ў масавай культуры: балада стала хітом
-
Маці Міласэрнасці з Курапатаў нагадвае пра малітву за нявінна забітых