BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа прыняў у Ватыкане прадстаўніка РПЦ

Мітрапаліт Іларыён перадаў пантыфіку прывітанне ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Мітрапаліта Іларыёна, старшыню Аддзела знейшніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Іерарх перадаў Пантыфіку прывітанне ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Падчас сустрэчы быў абмеркаваны цэлы шэраг пытанняў, уключаючы бядотнае становішча хрысціянскага насельніцтва Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, а таксама неабходнасць сумесных дзеянняў для абароны традыцыйнага разумення сям’і ў сучасным секулярным грамадстве. Была закранута тэма супрацоўніцтва Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы ў сферы культуры, паведамляецца на сайце Аддзела знейшніх царкоўных сувязяў.

У памяць аб сустрэчы папа Францішак уручыў Мітрапаліту Іларыёну і членам праваслаўнай дэлегацыі медаль-сувенір, адчаканены ў гонар яго пантыфікату. У сваю чаргу іерарх падарыў Святому Айцу копію старажытнай рускай іконы Хрыста Збаўцы, напісаную адным праваслаўным святаром.

Старшыня Аддзела знейшніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату прабываў у Рыме з 14 па 15 чэрвеня 2015 г. Увечары 14 чэрвеня ён сустрэўся са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Куртам Кохам. Падчас спаткання абмяркоўваліся розныя аспекты ўзаемадзеяння паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Святым Пасадам.

radiovaticana.va

Last modified onАўторак, 16 Чэрвень 2015 15:38
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць