BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: Не бойся, толькі вер!

"Вера - гэта жыццёвая сіла, якая даводзіць нашу чалавечнасць да дасканаласці".

Да моцнай і адважнай веры, якая дае стымул абвяшчаць надзею і жыццё сённяшняму свету, заклікаў папа Францішак 28 чэрвеня 2015 г. падчас сваіх разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. Спасылаючыся на нядзельнае Евангелле, ён звярнуў увагу на ролю веры ў Езуса і Яго сілу ў жыцці кожнага чалавека, які ідзе праз розныя цяжкасці і праблемы.

“Сённяшняе Евангелле прапануе апісанне ўваскрасення дванаццацігадовай дачкі аднаго з начальнікаў сінагогі, які кідаецца да ног Езуса і просіць яго: “Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла” (Мк 5, 23). - нагадаў Папа - У гэтай малітве мы адчуваем клопат кожнага з бацькоў пра жыццё і дабрабыт сваіх дзяцей. Але таксама назіраем вялікую веру ў Езуса, якую мае гэты чалавек. Таму, калі прыходзіць паведамленне, што яна мёртвая, Езус кажа: “Не бойся, толькі вер!” (Мк 5, 36). Гэта слова Езуса абнадзейвае. Шмат разоў Ён таксама кажа нам: “Не бойся, толькі вер!”. Пасля ўваходу ў дом Пан сказаў пакінуць яго ўсім плачучым і лямантуючым і звярнуўся да памерлага дзіцяці, кажучы: “Дзяўчынка, табе кажу, устань!” (Мк 5, 41). І адразу ж устала і пачала хадзіць. Тут мы бачым абсалютную ўладу Езуса над смерцю, якая для Яго, як сон, з якога можна абудзіцца. Езус перамог смерць і мае ўладу над фізічнай смерцю.

У рамках гэтага апісання евангеліст прапануе яшчэ адну падзею: вылячэнне жанчыны, якая на працягу дванаццаці гадоў пакутавала ад крывацёку. З-за хваробы, якая – у адпаведнасці з культурай той эпохі – рабіла яе “нячыстай”, яна павінна была пазбягаць любога кантакту з людзьмі – была прысуджана да грамадскай смерці. Гэта ананімная жанчына ў натоўпе, які ішоў за Езусам, казала сабе: “Калі хаця б дакрануся да Яго вопраткі, выздаравею” (Мк 5, 28). Так яно і здарылася: імкненне да вызвалення штурхае яе да мужнасці і веры, калі можна так сказаць, яна “выцягвае” ад Пана вылячэнне. 

Той, хто верыць, “дакранаецца” да Езуса і чэрпае ад Яго ласку, якая збаўляе. Вера – менавіта і ёсць дотыкам Езуса і атрыманнем ад Яго ласкі, якая збаўляе, захоўвае ў нас духоўнае жыццё, ратуе нас ад многіх праблем. Езус гэта заўважыў і сярод людзей шукае твар жанчыны. Яна задрыжэла і выйшла наперад, і Ён кажа ёй: “Дачка, вера твая ўратавала цябе” (Мк 5, 34). Гэта голас нашага Нябеснага Айца, які кажа ў Езусе: “Дачка, ты не праклятая, ты не выключаная, ты – мая дачка. Я дарую табе ўсё!”. Кожны раз, калі Езус набліжаецца да нас, калі ідзём да Яго з верай, мы чуем ад Айца: ты мой сын, ты мая дачка, ты аздароўлены, аздароўлена, дарую ўсё, вылечваю ўсіх і ўсё.

Гэтыя дзве падзеі – вылячэнне і ўваскрасенне з мёртвых – маюць адзін цэнтр: веру. Ідэя ясная і можа быць акрэслена ў адным пытанні, што мы павінны паставіць сабе: ці верым мы, што Езус можа вылечыць і абудзіць нас са смерці? Усё Евангелле напісана ў святле гэтай веры: Езус уваскрос, перамог смерць і дзякуючы Яго перамозе мы ўваскрэснем. Гэтая вера, што для першых хрысціян была ўпэўненасцю, можа згаснуць і стаць настолькі няўпэўненай, што некаторыя людзі блытаюць уваскрасенне з рэінкарнацыяй. Але Божае слова ў гэту нядзелю запрашае нас жыць упэўненасцю ва ўваскрэсенні: Езус ёсць Панам, мае ўладу над злом і смерцю, і хоча прывесці нас да дому Айца, дзе ёсць жыццё. Усе сустрэнемся там, мы ўсе прысутныя сёння на плошчы сустрэнемся ў доме Айца, у жыцці, якое дасць нам Езус.

Уваскрасенне Хрыста працуе ў гісторыі як прынцып абнаўлення і надзеі. Той, хто ў адчаі і смяротна стаміўся, калі даверыць сябе Езусу і Яго любові, можа пачаць жыць зноў, таксама пачаць новае жыццё. Змена жыцця – гэта шлях ўваскрасення. Вера – гэта жыццёвая сіла, якая дае паўнату нашаму чалавецтву. І той, хто верыць у Хрыста, павінен быць чытэльны, бо падтрымлівае жыццё ў любой сітуацыі, каб ўсе адчулі, асабліва найбольш уразлівыя, любоў Бога, Які вызваляе і збаўляе. Будзем прасіць у Пана, праз заступніцтва Дзевы Марыі, дар моцнай і адважнай веры, якая стымулюе нас да распаўсюджвання надзеі і жыцця сярод нашых братоў”, - сказаў Пантыфік.

Пасля марыйнай малітвы і благаслаўлення Святы Айцец прывітаў розныя групы пілігрымаў з ўсяго свету.

radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 29 Чэрвень 2015 12:01
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць