BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пачалося Апостальскае падарожжа Папы ў Лацінскую Амерыку

5 ліпеня 2015 г. пачалося дзевятае Апостальскае падарожжа папы Францішка за межы Італіі.

5 ліпеня 2015 г. пачалося дзевятае Апостальскае падарожжа папы Францішка за межы Італіі. Гэтым разам Пантыфік наведае тры лацінаамерыканскія краіны: Эквадор, Балівію і Парагвай. У 9 гадзін па рымскім часе Папа ўзняўся на аэробусе з рымскага аэрапорта “Ф’юмічына” ў накірунку Эквадору.  Падчас амаль 13-гадзіннага пералёту самалёт са Сьвятым Айцом на борце павінен пераадолець больш за 13 тыс. км. У сваім нядаўнім відэа-пасланні да народаў гэтых краін Святы Айцец сказаў: “Я хачу быць сярод вас сведкам радасці Евангелля, прыносячы сардэчную пяшчоту і любоў Бога, нашага Айца, асабліва Яго найбольш патрабуючым дзецям, пажылым людзям, хворым, зняволеным, бедным, тым, хто з’яўляецца ахвярамі культуры адчужэння”.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік залы Друку Апостальскай Сталіцы лічыць, што гэта будзе “важнае і ўнікальнае падарожжа”. Ён адзначыў, што Святы Айцец, згодна са сваімі ранейшымі звычкамі, плануючы наведаць свой родны кантынент, выбраў краіны, якія ў сусветных памерах “геапалітычна, не знаходзяцца на першым месцы”. Італьянскі езуіт падкрэсліў, што найбольш прывілеяванаю групаю ў часе гэтага падарожжа будуць найбольш бедныя, якія маюць патрэбу ў Добрай Навіне. “Яе абвяшчанне будзе пуцяводнай ніткай на працягу наступнага тыдня”, - сказаў прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. Акрамя таго, ён адзначыў, што важнай падзеяй візіту, будзе таксама сустрэча Святога Айца з удзельнікамі ІІ Сусветнай Сустрэчы Народных Рухаў, якая адбудзецца ў балівійскім горадзе Санта - Крус. Першая такая сустрэча адбылася ў Ватыкане ў кастрычніку мінулага года.

Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у інтэрв'ю Ватыканскаму тэлевізійнаму цэнтру сказаў, што, каб лепш зразумець значэнне падарожжа Папы ў Лацінскую Амерыку, трэба памятаць, што для Пантыфіка гэта кантынент надзеі, на якім трэба чакаць новыя мадэлі развіцця, якія ўзнікнуць са спалучэння хрысціянскай традыцыі, грамадзянскага і тэхнічнага поступу. Іерарх звярнуў увагу, што ад некалькіх дзесяцігоддзяў адбываюцца на гэтым кантыненце вельмі хуткія змены. У гэтым кантэксце, мясцовы Касцёл вырашыў у сваёй дзейнасці звярнуць увагу на душпастырскае навяртанне і місіянерскае абнаўленне, дзякуючы якім стаў прыкладам для іншых Касцёлаў у свеце. “З палітычнага пункту гледжання, я б сказаў, што Лацінскую Амерыку можна разглядаць як сапраўдную лабараторыю, у якой праходзіць тэставанне новых мадэляў дэмакратыі, больш прадстаўнічай, якая дапускае да голасу тыя слаі грамадства, якія дагэтуль не былі ў дастатковай меры браныя пад увагу. Гэта пошук ўласнага шляху да дэмакратыі, якая бярэ пад увагу спецыфіку гэтых краін і якая адкрытыя для ўсіх; значыць плюралізм, свабоду і павагу да правоў чалавека”, лічыць кардынал Паралін.

За два гады свайго пантыфікату папа Францішак здзейсніў Апостальскія падарожжы ў Бразілію, Святую Зямлю, Паўднёвую Карэю, Албанію, Турцыю, Шры-Ланку і на Філіпіны. 6 чэрвеня 2015 г. ён наведаў Сараева, у Босніі і Герцагавіне.

radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 16 Ліпень 2015 12:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць