BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа накіраваў 1 млн. еўра на дапамогу бедным і мігрантам

Такія ахвяраванні склалі паломнікі падчас выстаўлення Турынскай плашчаніцы.

Каля 1 млн. еўра – ахвяраванні, сабраныя падчас нядаўняга выстаўлення Турынскай плашчаніцы, будуць прызначаны на дапамогу бедным і мігрантрам. Такое рашэнне прыняў папа Францішак пасля таго, як даведаўся аб вялікай колькасці ахвяраванняў, складзеных пілігрымамі, якія прыбылі ўшанаваць адну з самых знакамітых хрысціянскіх рэліквій.

Сабраныя грошы будуць перададзены патрабуючым праз каталіцкія дабрачынныя арганізацыі “Caritas” і “Migrantes”, а таксама іншыя касцёльныя таварыствы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Турынскай архідыяцэзіі і дапамагаюць бедным і мігрантам.

Падобнае выкарыстанне ахвяраванняў упісваецца ў душпастырскую праграму архідыяцэзіі, адным з важных пунктаў якой з’яўляецца падтрымка бедных, хворых, самотных і пакінутых. Адным з прыкладаў увагі да патрабуючых, з’яўляецца прадастаўленне часткі мясцовага палацу арцыбіскупа для групы бежанцаў.

Выстаўленне Турынскай плашчаніцы працягвалася з 19 красавка па 24 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак таксама памаліўся перад рэліквіяй падчас свайго візіту ў Турын 21-22 чэрвеня 2015 г.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць