BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа нечакана наведаў цэнтр Рыму [ВІДЭА]

Пантыфік без аховы прыехаў у краму оптыкі за новымі лінзамі і сам расплаціўся.

3 верасня 2015 г. папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт у цэнтр Рыма. Святы Айцец наведаў краму оптыкі, каб замяніць лінзы на сваіх акулярах. Папа прыбыў на аўтамабіле ў якім быў прысутны толькі яго шафёр. Ён увайшоў у краму і сказаў, што яму трэба замяніць лінзы. Пантыфік адмовіўся ад новай аправы, спаслаўшыся на тое, што не жадае траціць шмат грошай. 

Вестка аб прысутнасці Папы хутка разляцелася сярод турыстаў і мясцовых жыхароў, якія сабраліся каля крамы і фатаграфавалі праз вакно, як яе супрацоўнікі абслугоўвалі Святога Айца. Візіт Пантыфіка прыцягваўся каля 40 хвілін. Калі лінзы былі заменены, ён развітаўся з прысутнымі і вярнуўся ў Ватыкан.

be.radiovaticana.va

Media

Last modified onПятніца, 04 Верасень 2015 13:41
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць