BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа заклікаў кожную парафію прыняць па сям'і бежанцаў

А ў Ватыкане паселяцца дзве сям'і.

Папа Францішак звярнуўся з заклікам да парафій, рэлігійных супольнасцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Еўропе прыняць па адной сям’і бежанцаў. Дзве сям’і будуць таксама прыняты ў Ватыкане. “Міласэрнасць Бога распазнаецца праз нашы ўчынкі, як сведчыла жыццё бл. Маці Тэрэзы з Калькуты, чарговую гадавіну смерці якой мы адзначалі ўчора”, - сказаў Францішак 5 верасня 2015 г. пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі”.

“Перад абліччам трагедыі дзесяткаў тысяч бежанцаў, якія ўцякаюць ад смерці па прычыне вайны і голаду і знаходзяцца на шляху да надзеі на жыццё, Евангелле кліча нас, просіць нас стаць “блізкімі” да самых малых і пакінутых, даць ім канкрэтную надзею. Не толькі пажадаць: “Адвагі, цярпення!” Хрысціянская надзея мае ваяўнічы характар, з настойлівасцю тых, хто ідзе да надзейнай мэты", - заўважыў Святы Айцец.

“Таму, з набліжэннем Юбілею Міласэрнасці, звяртаюся з заклікам да парафій, рэлігійных супольнасцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Еўропе, выразіць канкрэтнасць Евангелля і прыняць па адной сям’і бежанцаў. Гэта канкрэтны жэст падрыхтоўкі да Святога Году Міласэрнасці. Няхай кожная парафія, кожная рэлігійная супольнасць, кожны кляштар, кожны санктуарый Еўропы дасць прытулак адной сям’і бежанцаў, пачынаючы з маёй, Рымскай дыяцэзіі”, - сказаў Пантыфік. Францішак заклікаў еўрапейскіх біскупаў падтрымаць яго заклік у сваіх дыяцэзіях, нагадваючы што Міласэрнасць – гэта другое імя Любові.

be.radiovaticana.va

Last modified onАўторак, 08 Верасень 2015 12:22
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць