BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа - пра візіт у Беларусь: Калі гэтага захоча Пан

Пантыфіка зноў запрасіў прыехаць біскуп Аляксандр Яшэўскі.

10 верасня 2015 г. у папскай аўдыенцыі для біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга году, прымаў удзел іерарх з Беларусі – дапаможны біскуп Мінска-Магілёўская архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Як і кожны ўдзельнік сустрэчы ён меў магчымасць падыйсці да Святога Айца і абмяняцца з ім некалькімі словамі. Беларускі іерарх падзякаваў Пантыфіку за тое, што вылучыў яго і ва ўзросце 40 гадоў прызначыў біскупам, тым самым адарыўшы сваім вялікім даверам і надзеяй. Ён падзякаваў таксама за клопат аб беларускім народзе і яго далейшым лёсе, пры гэтым дадаўшы, што гэты клопат відавочны ў розных сітуацыях.

“Карыстаючыся нагодай, я ўзгадаў аб прагненні вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і людзей добрай волі ўбачыць Папу на нашай зямлі. У адказ на гэта Святы Айцец моцна паціснуў мне руку і сказаў: “Калі гэтага захоча Пан”, - распавёў біскуп Яшэўскі карэспандэнту сайта Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Сatholic.by. “Дзякуючы за клопат аб нашым народзе і Касцёле, я перадаў Папу вельмі сардэчнае прывітанне ад усіх і запэўніў, што мы молімся за Святога Айца”, - дадаў біскуп.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць