BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: Бог просіць аб міры на Святой Зямлі

атрэбна вялікая адвага і сіла духа, каб адмовіцца ад нянавісці".

Папа Францішак скіраваў заклік да міру ў Святой Зямлі. Перад нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 18 кастрычніка 2015 г. Пантыфік прызнаўся, што з вялікім хваляваннем назірае за сутыкненнямі і насіллем, якія ахапілі рэгіён.

“У гэты момант патрэбна вялікая адвага і сіла духа, каб адмовіцца ад нянавісці і помсты і ўчыніць жэсты міру. Таму молімся, каб Бог умацаваў ва ўсіх, кіраўніках і грамадзянах, адвагу для супрацьстаяння насіллю і канкрэтных крокаў для зняцяя напружанасці. У актуальным блізкаўсходнім кантэксце як ніколі важна, каб наступіў мір у Святой Зямлі: аб гэтым нас просіць Бог і дабро чалавецтва”, - сказаў Папа.

Затым Францішак прывітаў афіцыйныя дэлегацыі з Італіі, Іспаніі і Францыі, які прыбылі на кананізацыю кс. Вінчэнца Гросі, сястры Марыі ад Беззаганага Зачацця і сужонкаў Луі і Зэлі Мартэн.

be.radiovaticana.va

Last modified onНядзеля, 18 Кастрычнік 2015 22:38
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць