BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа сустрэўся з прадстаўніком РПЦ у Ватыкане

Мітрапаліт Іларыён выступіў на Сінодзе біскупаў аб сям'і.

21 кастрычніка 2015 г. у ватыканскім Доме св. Марты папа Францішак сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам. 

На пачатку сустрэчы Святы Айцец падзякаваў прадстаўніку Рускай Праваслаўнай Царквы за яго выступленне падчас Сіноду Біскупаў на тэму сям’і і скіраваў найлепшыя пажаданні Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу. Падчас размовы былі закрануты тэмы, якія стаяць на павестцы двухбаковых адносін паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Каталіцкім Касцёлам. Гаворка ішла таксама пра сітуацыю хрысціян на Блізкім Усходзе. 

На заканчэнне спаткання бакі абмяняліся памятнымі падарункамі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

У той жа дзень Мітрапаліт Іларыён сустрэўся таксама са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.

be.radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 22 Кастрычнік 2015 16:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць