BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа моліцца аб ахвярах землятрусу ў Афганістане

У суседнім Пакістане загінулі па меншай меры 260 чалавек.

Папа Францішак выказаў сваю блізкасць народам Пакістана і Афганістана, дзе адбыўся моцны землятрус, які выклікаў мноста ахвяр і нанёс вялікія разбурэнні. “Памолімся за загінуўшых і іх блізкіх, за ўсіх параненых і абяздоленых, просячы Бога аб суцяшэнні ў пакутаў і адвазе ў няшчасці. Няхай гэтым братам будзе даволі нашай канкрэтнай салідарнасці”, - заклікаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 кастрычніка 2015 г. 

Землятрус магнітудай у 7,5 балаў адбыўся 26 кастрычніка 2015 г. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў Афганістане, у 75 км ад горада Файзабад, сталіцы правінцыі Бадахшан. Ад разбурэнняў у выніку падземных штуршоў у Афганістане і суседнім Пакістане загінулі па меншай меры 260 чалавек.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць