BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа моліцца аб загінуўшых пры крушэнні расійскага лайнера

Усяму расійскаму народу ён жадае «сілы і святла Усемагутнага Бога».

Папа выказаў свае шчырыя спачуванні ў сувязі з крушэннем расійскага пасажырскага самалёта ў Егіпце. Ён “з сумам” успрыняў гэту “трагічную” навіну. “Яго Святасць Францішак перадае свае спачуванні Вам і расійскаму народу”, - гаворыцца ў лісце на імя Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Пантыфік запэўніў у сваіх малітвах за загінулых, і за тых, хто аплаквае іх смерць. Усяму расійскаму народу і тым, хто ўдзельнічае ў аказанні дапамогі, Святы Айцец пажадаў “сілы і святла Усемагутнага Бога”.

Расійскі пасажырскі самалёт разбіўся на Сінайскім паўвостраве 31 кастрычніка 2015 г. Усе, хто знаходзіўся на борце – 224 чалавекі – загінулі, паведамілі егіпецкія ўлады. Абломкі авіялайнера былі знойдзены ў горным раёне. Airbus A321 ляцеў рэйсам з курортнага горада Шарм-эш-Шэйх на Чырвоным моры ў расійскі Санкт-Пецярбург.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць