BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Фларэнцыі Папа памаліўся з хворымі і паабедаў з беднымі

Пантыфік зайшоў у дабрачынную сталовую і сеў за агульны стол.

Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі агульнаітальянскага касцёльнага кангрэсу ў фларэнтыйскай архікатэдры Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ 10 лістапада 2015 г., папа Францішак накіраваўся ў іншую базыліку – Санцісіма-Анунцыята, каб сустрэцца з хворымі і інвалідамі. Разам з імі Святы Айцец памаліўся “Анёл Панскі”, а затым прывітаў кожнага з прысутных асабіста. 

Пасля гэтага кароткага спаткання Пантыфік пешшу прайшоў да мясцовай каталіцкай сталоўцы, названай у гонар св. Францішка Асізскага. Тут ён правёў час абедзеннага перапынку ў кампаніі бедных людзей, якія рэгулярна атрымліваюць у гэтай установе гарачую ежу, а таксама духоўную і маральную падтрымку.

Папа асабіста папрасіў уключыць гэты пункт у праграму свайго візіту. Падчас наведвання гэтай установы Пантыфік не карыстаўся ніякімі прывілеямі. Гэта значыць, што пры ўваходзе ён атрымаў білет на харчаванне, а еў з пластыкавага посуду за вялікім сталом, разам з усімі. Менавіта так абедаюць тут штодня сотні патрабуючых: людзей, якія страцілі працу, жыллё, але не страцілі годнасць.

be.radiovaticana.va

Last modified onАўторак, 10 Лістапад 2015 17:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць