BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа прыбыў у ЦАР як «пілігрым міру і апостал надзеі»

Першымі, хто вітаў Францішка, былі дзеці з лагера для ўцекачоў.

29 лістапада 2015 г. папа Францішак прыбыў у трэцці пункт свайго “афрыканскага падарожжа”. Пасля Кеніі і Уганды Святы Айцец накіраваўся ў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку – краіну, якая на працягу апошніх трох гадоў была арэнай грамадзянскай вайны.

Першымі, хто прывітаў Святога Айца пасля прызямлення былі дзеці з лагера для бежанцаў, які размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад пасадачнай паласы аэрапорта. Францішка сустракалі таксама часовы Прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Катрын Самба-Панза, некаторыя іншыя палітычныя лідэры, мясцовыя біскупы і група вернікаў.

“Я прыбываю, як пілігрым міру і прадстаўляю сябе, як апостала надзеі”, - з такімі словамі папа Францішак звярнуўся 29 лістапада 2015 г. да палітычнага кіраўніцтва Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, падчас візіту ветлівасці ў Прэзідэнцкі палац у Бангі.

Мы ўсе з’яўляемся братамі і таму жадаем і патрабуем міру, адзначыў папа Францішак у сваім кароткім прывітанні для бежанцаў, якіх наведаў 29 лістапада 2015 г. ў адмысловым лагеры на ўскраіне сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Бангі. Сустрэча прайшла ў радаснай атмасферы, а жыхары структуры прынялі высокага госця з вялікім энтузіязмам.

З’яўленне Пантыфіка выклікала вялікае ажыўленне сярод людзей, якія на працягу доўгага часу чакалі яго ўздоўж дарогі. Пасля ўваходу на тэрыторыю лагера Францішак прывітаў прысутных там біскупаў, святароў, законніц і прадстаўнікоў уладаў. Ён падыйшоў да групы дзяцей, іх бацькоў і апекуноў, каб паціснуць ім рукі, благаславіць і коратка паразмаўляць з некаторымі з іх.

Затым Святога Айца прывітала прадстаўніца кіраўніцтва лагера. Яна выказала падзяку Францішку за наведванне структуры і запэўніла ў намаганнях, якія прыкладаюцца на карысць міру. Была выказана таксама надзея на тое, што візіт Папы дапаможа ў дасягненні гэтай мэта.

У сваёй кароткай прамове Пантыфік сардэчна прывітаў усіх прысутных і заўважыў, што людзі, якія патрапілі ў лагер знайшлі супакой і мінімальныя  ўмовы для жыцця. Францішак заклікаў усіх маліцца аб міры і рабіць усё для яго дасягнення. Мір не магчымы, калі няма любові, прабачэння, сяброўства і паяднання. “Гэтага я жадаю ўсяму народу вашай краіны – вялікага і трывалага міру, каб маглі ў ёй жыць, незалежна ад этнічнай, моўнай, рэлігійнай прыналежнасці, незалежна ад перакананняў, паколькі ўсе мы з’яўляемся братамі і таму маем права жыць у супакоі”, - сказаў Папа.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць