BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа адкрыў у Ватыкане Святыя Дзверы і Год Міласэрнасці

Другім за Францішкам праз Святыя Дзверы прайшоў Бэнэдыкт XVI.

Папа 8 снежня 2015 г. адчыніў Святы Дзверы ў базыліцы св. Пятра, распачынаючы Год Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле. Ён будзе доўжыцца да 20 лістапада 2016 г. У гэты час у Рыме чакаецца прыбыццё мільёнаў пілігрымаў з усяго свету. Сёння таксама адзначацца 50-годдзе завяршэння Другога Ватыканскага Сабору. Таму падчас абраду чыталіся фрагменты чатырох саборных канстытуцый. 

Францішак спрасціў цырымонію і адмовіўся ад традыцыйнага сімвалічнага трохразовага ўдару малатком і размуравання сцяны, якая знутры базылікі закрывае Дзверы. Яна ўзносіцца заўсёды на перыяд паміж юбілеямі. Пантыфік абмежаваўся толькі адкрыццём Брамы Міласэрнасці. 

Другім за Францішкам праз Святыя Дзверы прайшоў Бэнэдыкт XVI.

Цяперашнія Святыя Дзяверы ватыканская базыліка атрымала ў дар ад швейцарскіх католікаў, як выраз падзякі Богу за тое, што выратаваў іх краіну ад зверстваў і катастроф Другой сусветнай вайны. Яны былі ўсталяваны да Юбілею 1950 года.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць