BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Першае сэлфі» Папы ў Instagram узарвала інтэрнэт

«Лепшае фота лепшага чалавека на свеце!», - пісалі ў каментарах.

14 снежня інтэрнэт-свет літаральна ўзарваў фотаздымак Папы Рымскага Францішка, выкладзены ў Instagram на неафіцыйным акаўнце Ватыкана. Спачатку здымак Папы з зіхатлівай усмешкай прынялі на першае сэлфі Францішка - менавіта з такім подпісам фота і з'явілася ў сацсетцы. Паднялася хваля абмеркаванняў, карыстальнікі масава ставілі «лайкі» і каментавалі «сэлфі Папы».

За 9 гадзін фотаздымак набраў ужо больш за 16 тысяч «лайкаў». Каментатары пісалі: «Лепшае фота лепшага чалавека, які жыве на свеце!», «Францішак добры!», дзякавалі Папе за пазітыўны настрой, выказвалі захапленне і хвалілі за прагрэсіўныя погляды.

Як неўзабаве высветлілася, фатаграфія не была зроблена як сэлфі - гэта скрыншот з відэатрансляцыі Google Hangout. Але і гэты факт не засмуціў карыстальнікаў Instagram.

Нагадаем, Папа Францішак хоць і прызнаецца, што яму ў яго ўзросце (хутка Пантыфіку споўніцца 79 гадоў) цяжка даюцца сучасныя тэхналогіі, аднак імкнецца не пакідаць без увагі інтэрнэт і заклікае актыўна прапаведаваць Хрыста ў сусветнай павуціне. Ёсць у Папы Рымскага і асабісты акаўнт на Твітэры, які налічвае больш за 22 мільёны падпісчыкаў.

Last modified onАўторак, 15 Снежань 2015 10:25
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць