BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа не баіцца ісламістаў і не надзене бронекамізэльку

Францішак не зменіць і традыцыі праезду на адкрытым папамабілі.

Нягледзячы на прапановы італьянскай паліцыі, Святы Айцец не будзе выкарыстоўваць падчас святаў у перыяд Божага Нараджэння бронекамізэльку. Гэту інфармацыю распаўсюдзіў намеснік кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы, айцец Чыра Бэнэдэціні. Францішак не зменіць таксама традыцыі праезду адкрытым папамабілем праз плошчу св. Пятра падчас агульнай аўдыенцыі.

У той жа час у Рыме былі значна ўзмоцнены меры бяспекі. Вакол Ватыкана можна ўбачыць больш, чым звычайна, супрацоўнікаў паліцыі і ўзброеных салдат. Ля ўваходу на плошчу перад ватыканскай базылікай былі ўстаноўлены дадатковыя аркі металадэтэктараў.

Гэтыя меры былі прыняты, у прыватнасці, на той падставе, што тэрарысты забароненай экстрэмісцкай групоўкі “Ісламская Дзяржава” неаднаразова гаварылі пра Ватыкан, як пра мэту сваіх будучых нападаў. Менавіта тут, паводле джыхадзістаў, павінна развярнуцца вырашальная бітва паміж крыжакамі, як яны называюць усіх хрысціян, і вучнямі Мухамеда.

“Папа не баіцца”, - сказаў айцец Бэнэдэціні і дадаў, што Францішак “ведае пра пагрозы з боку ісламістаў, але не хоча губляць прамога кантакту з вернікамі”.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць