BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папе прысуджана Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага

Ён з'яўляецца "голасам сумлення" і ставіць у цэнтр чалавека.

Папа Францішак стаў лаўрэатам Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага, якая штогадова ўручаецца нямецкім горадам Ахен за ўклад у аб’яднанне Еўропы і абарону еўрапейскіх каштоўнасцяў. Папа скіроўвае пасланне надзеі і падтрымкі ў крызісны момант, калі на другі план былі адсунуты ўсе набыткі працэсу інтэграцыі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні з нагоды прысуджэння ўзнагароды. Журы прэміі адзначыла Святога Айца за “цудоўныя пасланні і знакі, якія нясе яго пантыфікат на карысць міру і паразумення, спачування і талерантнасці, салідарнасці і абароны стварэння”. Папа з’яўляецца “голасам сумлення”, які ставіць у цэнтр чалавека, а таксама “надзвычайным маральным аўтарытэтам”.

Уручэнне ўзнагароды адбудзецца ў 2016 г. у Рыме. Канкрэтная дата гэта падзеі яшчэ не абвешчана. Традыцыйна цырымонія праходзіць у гарадской ратушы Ахена, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана.

Журы прэміі асаблівым чынам адзначыла “гістарычную прамову” Францішка ў Еўрапейскім парламенце, у лістападзе 2014 г., у якой ён заклікаў палітыкаў абапірацца на ідэалы заснавальнікаў Еўрасаюза і рабіць свой унёсак, каб не змарнаваць вялікага патэнцыялу, які мае ў сабе еўрапейская ідэя.

be.radiovaticana.va

Last modified onСерада, 23 Снежань 2015 21:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць