Папа моліцца аб здароўі гоншчыка Міхаэля Шумахера
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Таксама Францішак паабяцаў маліцца аб ахвярах ДТЗ.
Папа Францішак моліцца аб здароўі знакамітага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі і спецыяльны пасланнік ААН па дарожнай бяспецы Жан Тодт, пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая прайшла 14 студзеня 2015 г. у Ватыкане.
Галоўнай тэмай сустрэчы была бяспека на дарогах. Пантыфіку быў прадстаўлены кароткі фільм аб пагрозах для жыцця дзяцей, звязаных з дарожным рухам. Адзначалася, што кожны дзень у свеце пад коламі аўтамабіляў гіне каля 500 дзяцей і каля 20 тыс. штодзённа атрымліваюць траўмы. Святы Айцец выказаў гатоўнасць малітоўна падтрымаць ініцыятывы па прадухіленні падобных трагічных здарэнняў.
Жан Тодт распавёў, што папрасіў Францішка маліцца ў інтэнцыі нямецкага гоншчыка “Формулы 1” Міхаэля Шумахера, і той паабяцаў яму гэта, паведамляе be.radiovaticana.va.
Нагадаем, аўтагоншчык Міхаэль Шумахер упаў на горным схіле ў французскіх Альпах, калі катаўся на лыжах, і паўгода прабыў у коме. Потым стаў паступова ісці на папраўку, лекары кажуць, што ў сяміразовага чэмпіёна свету ёсць шанцы вярнуцца ў спартыўную форму.
Related items
- Называе браткамі і дзеліцца верай: як былы бяздомны дапамагае цяперашнім
- Пробашча ў Шуміліне не выпусцілі на волю пасля 45 сутак. Даведаліся новы тэрмін
- Мальтыйскаму прытулку для бяздомных у Піцеры адмоўлена ў дзяржпадтрымцы – яго могуць закрыць
- Партрэт святой Маці Тэрэзы нанеслі на банку піва. Дзе да такога дадумаліся?
- Як фігуру Маці Божай французскія пілігрымы па Піцеры насілі, трапіла на фота