BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа - індзейцам: закон Божы дапамагае жыць у свабодзе

Францішак наведаў самы бедны штат Мексікі.

Працягваецца Апостальскае падарожжа Папы Францішка ў Мексіку. 15 лютага ён накіраваўся ў мексіканскі штат Ч’япас – самы бедны рэгіён у краіне. На самалёце ён прыляцеў у горад Тустла-Гут’ерэс, а затым на верталёце - у Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас – горад названы у гонар першага біскупа Ч’япаса і абаронцы правоў індзейскага насельніцтва Лацінскай Амерыкі, іспанскага дамініканіна Барталамэ-дэ-лас-Касаса, які жыў у XVI cт. У агульнай складанасці Пантыфік пераадолеў каля 800 км.

У мясцовым катэдральным касцёле Папа ўзначаліў Эўхарыстыю, у якойузялі  ўдзел прадстаўнікі карэнных індзейскіх народаў Мексікі. Тут ён памаліўся на магіле біскупа Самуэля Руіса Гарсіі – ініцыятара прызнання іх укладу ў сучаснае паслясаборавае каталіцтва.

Падчас св. Імшы ў горадзе Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас Папа Францішак звярнуў увагу ўвагу на каштоўны прыклад узаемаадносін карэнных народаў Мексікі з прыродай і іх адносін да пажылых людзей.

Святы Айцец пачаў сваю гамілію з цытавання, на індзейскім дыялекце, радкоў з Псальма 19, які кажа, што закон Пана дасканалы, умацоўвае душу, дае мудрасць простым, радуе сэрца, з’яўляецца святлом, што асвятляе шлях. Менавіта гэты закон дапамагаў выбранаму народу, які адчуў на сабе рабства і дыспатызм фараона, пакуты і эксплуатацыю, жыць у свабодзе, да якой ён быў пакліканы. 

Папа заўважыў, што ў сэрцы кожнага чалавека жыве глыбокая мара аб зямлі і часе, у якіх пагарда будзе пераможана братэрствам, несправядлівасць – салідарнасцю, а насілле перакрэсленна мірам. У асобе Езуса Хрыста гэта мара людзей ўцелавілася, набыла аблічча і гісторыю, каб суправаджаць і падтрымліваць Божы народ: стала Дарогай, Праўдай і Жыццём. У той жа час, неаднойчы здзяйсняліся спробы выдаліць гэту мару з сэрца чалавека, перакананы Святы Айцец.

На гэтыя спробы абураецца нават сама прырода, сказаў Папа і прывёў у прыклад праблемы навакольнага асяроддзя, выкліныя дзейнасцю, параненай грахом, душы чалавека. “Мы не можам рабіць выгляд, што нічога не адбывацца перад абліччам самага вялікага экалагічнага крызісу ў гісторыі”, - цытуе be.radiovaticana.va.

Францішак высока ацаніў гарманічныя адносіны індзейскіх народаў з прыродай, якую яны паважаюць у якасці “крыніцы ежы, супольнага дому і алтара чалавечага дзялення”. 

Ён падкрэсліў, што індзейскія народы часта сустракаюцца з неразуменнем і адчужэннем грамадства. “Некаторыя лічылі ніжэйшымі іх каштоўнасці, культуры і традыцыі. Іншыя, зачараваныя ўладай, грашыма і рынкавымі законамі апустошылі іх землі, прадпрынялі ініцыятывы, якія іх забруджваюць. Гэта сумна! Усім нам было б карысна зрабіць рахунак сумлення і навучыцца казаць: прабачце! Сённяшні свет, апустошаны культурай адчужэння, мае патрэбу ў вас”, - сказаў Святы Айцец прадстаўнікам індзейскага насельніцтва.

Пантыфік нагадаў пра патрэбу сучаснай моладзі ў перайманні мудрасці пажылых людзей і каштоўнасці бескарыслівасці, якім могуць навучыць карэнныя народы Мексікі.

У праграме візіту Францішка ў штат Ч’япас таксама была прадугледжана сустрэча з сем’ямі, якая прайшла на гарадскім стадыёне ў Тустла-Гут’ерэс. Пасля яе Папа вярнуўся ў Мехіка.

Насельніцтва гэтай часткі мексіканскай дзяржавы, акрамя іспанскай мовы, размаўляе на прынамсі 13 розных індзейскіх дыялектах. Каля 5 млн. жыхароў штата належыць да старажытных карэнных народаў. Большасць з іх пражывае ў стане крайняй беднасці, нягледзячы на багатыя прыродныя рэсурсы рэгіёна.

Last modified onАўторак, 16 Люты 2016 09:56
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць