BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Не забі. Папа заклікаў да поўнай адмены смяротнага пакарання

Францішак просіць не пазбаўляць злачынцаў магчымасці адкуплення.

Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане 21 лютага 2016 г. папа Францішак выступіў з заклікам супраць смяротнага пакарання. Ён нагадаў, што 22 лютага ў Рыме пачнецца міжнародная канферэнцыя прысвечаная гэтай тэматыцы. Папа пажадаў, каб форум даў новы імпульс дзейнасці супраць пакарання смерцю. 

Пантыфік назваў знакам надзеі той факт, што ў свеце ўзрастае супраціў адносна смяротнага пакарання, “нават як сродку легітымнай самаабароны грамадства”. Ён падкрэсліў, што сучасныя грамадствы маюць магчымасці для эфектыўнага стрымання злачынцаў, не пазбаўляючы іх магчымасці адкуплення, за здейсненыя правіны.

Гэта праблема павінна быць вырашана ў кантэксце сістэмы карнага правасуддзя, якое павінна як мага больш адпавядаць годнасці чалавека і Божай задуме аб чалавеку і грамадстве, а таксама павінна быць адкрытым на “надзею на рэсацыялізацыю” злачынцы. Запаведзь “не забей” мае “абсалютную каштоўнасць” і тычыцца кожнага, дадаў Святы Айцец.

Жыццё, якім надзелены таксама і злачынца, з’яўляецца неад’емным дарам Бога. “Звяртаюся да сумлення кіраўнікоў, каб было дасягнута міжнароднае паразуменне ў справе адмены смяротнага пакарання”, - сказаў Папа. Ён пранаваў кіраўнікам каталіцкага веравызнання, учыніць адважны і ўзорны жэст: “каб на працягу Святога Году Міласэрнасці не было здзейснена ніводнай казні”.  

“Усе хрысціяне і людзі добрай волі сёння пакліканы не толькі да дзейнасці на карысць адмены смяротнага пакарання, але таксама паляпшэння ўмоваў у турмах, шануючы чалавечую годнасць асобаў, пазбаўленых свабоды”, - дадаў Пантыфік, паведамляе be.radiovaticana.va.

Нагадаем, Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе не адменена смяротнае пакаранне.

Last modified onПанядзелак, 22 Люты 2016 00:22
Каментары   
+1 #1 Анна 2016-02-23 16:05
Беларусь - единственная страна в Европе, где не отменена смертная казнь...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць