BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа моліцца аб ахвярах «сляпога гвалту» у Брусэлі

Францішак даручае пацярпелых Божай міласэрнасці.

Пантыфік выказаў свае спачуванні ў сувязі з выбухамі ў Брусэлі. “Францішак даручае Божай міласэрнасці тых, хто загінуў, і далучаецца праз малітву да болю іх родных”, - гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. 

Папа выказвае сваю падтрымку пацярпелым і іх сем’ям, а таксама ўсім, хто ўносіць свой уклад у аказанне дапамогі. Ён просіць Бога, прынесці ім палёгку і суцяшэнне ў гэтым цяжкім выпрабаванні. Святы Айцец асуджае “сляпое насілле”, якое выклікае так шмат пакут, просіць у Бога дар спакою і моліцца за сем’і, якія смуткуюць з-за страты сваіх блізкіх, і за ўсіх бельгійцаў, гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай на імя мясцовага арцыбіскупа.

Два выбухі прагучалі раніцай 22 сакавіка 2016 г. у міжнародным аэрапорце Брусэля. Яшчэ адзін прагрымеў ў брусэльскім метро.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць