Fiat Папы прадалі на аўкцыёне ў ЗША за 300 тыс. даляраў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Даход пойдзе на школы і дабрачынныя арганізацыі.
Малалітражны “Fiat”, якім перасоўваўся папа Францішак падчас свайго візіту ў Нью-Ёрку ў верасні 2015 г., мясцовая архідыяцэзія выставіла на дабрачынны аўкцыён. Тады Пантыфік наведаў катэдру св. Патрыка, Мемарыял 9/11 і ўзначаліў літургію ў “Central Park”.
Аўкцыён на “Fiat 500 Lounge” пачаўся на сайце www.charitybuzz.com 17 сакавіка і завяршыўся 31 сакавіка 2016 г. вечарам. Ацэначны кошт аўтамабіля складаў 82 тыс. долараў, але яго набылі за 300 тыс. долараў. Для патэнцыйных пакупнікоў падкрэслівалася, што аўтамабіль мае невялікі прабег, прэміяльную аўдыёсістэму і шкляны дах.
Даход ад аўкцыёну пойдзе на ўтрыманне і развіццё каталіцкіх школ і касцёльных дабрачынных арганізацый.
“Charitybuzz” – гэта некамерцыйная інтэрнэт-кампанія, якая займаецца зборам сродкаў для некамерцыйных арганізацый праз дабрачынныя інтэрнэт-аўкцыёны з прыцягненнем знакамітасцяў і вядомых брэндаў.
Францішак выкарыстоўваў аўтамабілі “Fiat” падчас свайго падарожжа па ЗША не толькі ў Нью-Ёрку, але і ў Вашынгтоне, і Філадэльфіі. На аўкцыёне ў Філадэльфіі аўтамабіль быў прададзены за 82 тыс. долараў.
Related items
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам