BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа павіншаваў хрысціян Усходніх Цэркваў з Вялікаднем

"Уваскрослы Пан няхай прынясе ўсім дары свайго святла!"

Пантыфік павіншаваў 1 мая 2016 г. вернікаў, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, з найважнейшай хрысціянскай урачыстасцю – Пасхай Хрыстовай. “Мае сардэчныя думкі звяртаюцца да нашых братоў з Усходніх Цэркваў, якія святкуюць сёння Вялікдзень. Уваскрослы Пан няхай прынясе ўсім дары свайго святла і свайго спакою. Christos Anesti!”, - сказаў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра на малітве “Regina Caeli”.

Таксама ў сённяшнім паведамленні Святога Айца на яго канале ў “Twitter” гучыць велікоднае віншаванне: “Я звяртаюся з сардэчным прывітаннем да вернікаў Усходніх Цэркваў, якія святкуюць Святую Пасху сёння. Χριστὸς ἀνέστη!”.

Трэба адзначыць, што сёлета даты Вялікадня па грыгарыянскім і юліянскім календары адрозніваюцца больш, чым на месяц.

be.radiovaticana.va

Глядзіце таксама: Хрыстос уваскрос! Віншуем праваслаўных з Вялікаднем + ВІДЭА-паштоўкі

Last modified onНядзеля, 01 Май 2016 22:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць