Logo
Print this page

Прэзідэнта Беларусі прыме ў Ватыкане Папа Францішак

Падчас сустрэчы абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

Свой першы візіт у Заходнюю Еўропу прэзідэнт Беларусі здзейсніць у Італію і Ватыкан. 20 траўня плануецца сустрэча Аляксандра Лукашэнка з прэзідэнтам Італіі Сэрджа Матарэлам, а 21 траўня - з Папам Рымскім Францішкам. Прэс-служба беларускага прэзідэнта паведамляе, што падчас сустрэчы з Пантыфікам будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

У снежні 2015 года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што «паважае Папу Рымскага і пазіцыю католікаў», звяртаючыся да былога Апостальскага Нунцыя Клаўдыё Гуджэроцці:

- Вы нас заўсёды падтрымлівалі. Мы з вамі шмат зрабілі для ўстанаўлення добрых сувязяў, і ў перспектыве, я думаю, мы зробім усё для таго, каб адбыліся мае сустрэчы з Папам Рымскім на самым высокім узроўні. Я яго вельмі паважаю. Чэрпаю інфармацыю са сродкаў масавай інфармацыі з яго паездак, заяваў. Пазіцыя яго мне падабаецца, пачынаючы ад павагі самых бедных слаёў насельніцтва, барацьбы з карупцыяй, а таксама датычна сумленнасці і справядлівасці. Я рады, што сёння ў католікаў такі кіраўнік.

Раней Папе Францішку перадалі ад прэзідэнта Беларусі падарунак - абраз Панны Марыі ў тэхніцы Сожскай скані.

Прэзідэнт Беларусі ўжо сустракаўся з Папам Рымскім у 2009 годзе - з Бэнэдыктам XVI. Нагадаем, Папа Францішак пастаянна прымае на аўдыенцыі ў Ватыкане прэзідэнтаў краін, нядаўна з Пантыфікам сустракаліся прэзідэнты Польшчы, Украіны. Лідэры дзяржаў прыбывалі на аўдыенцыю да Папы Рымскага са сваімі сем'ямі - жонкамі і дзецьмі.

Last modified onСубота, 21 Май 2016 15:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.