BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзіця спытала ў Папы, чаму Бог не перамог д'ябла

«Ведаеш, якія ёсць змеі? Яны маюць вельмі доўгі хвост... »

У кнізе «Дзеці пішуць лісты Папе», якая выйшла ў 2016 годзе, і змяшчае адказы Пантыфіка на 31 ліст дзяцей на розныя тэмы, ёсць такое пытанне: «Дарагі Папа Францішак, калі Бог нас так моцна любіць і не хоча, каб мы пакутавалі, то чаму Ён не перамог д'ябла?», - пытаецца 9-гадовая Алехандра з Перу.

Дарагая Алехандра, Бог перамог д’ябла, здзейсніў гэта на крыжы. Д’ябал прайграў. Бог зрабіў гэта па-свойму. Ведаеш, якія ёсць змеі? Яны маюць вельмі доўгі хвост, а калі іх забіць, яны і далей яшчэ некаторы час ім варушаць. Тое, што адбылося з д’яблам, нагадвае тое, што адбываецца з вялікімі і страшнымі змеямі, калі іх пераадолець і забіць: іх доўгі хвост працягвае рухацца і нават можа нанесці шкоду. Гэта можна ўбачыць у маленькіх яшчарак, калі яны губляюць хвост: хоць ён адпадае ад цела, то яшчэ тузаецца. Паміраючы, Езус перамог смерць. Д’ябал прайграў — не забывай пра гэта! Ён як змей ці небяспечны дыназаўр, які яшчэ некаторы час размахвае хвастом, хоць ужо мёртвы.

Ці інакш: д’ябал — як звязаны сабака, які брэша і рыкае. Але калі да яго не падыходзіць, то ён не ўкусіць, цытуе deon.pl.

Last modified onАўторак, 07 Чэрвень 2016 11:53
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць