BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа глыбока асуджае расстрэл у гей-клубе ў ЗША

Францішак узрушаны «бессэнсоўнай нянавісцю» і моліцца аб ахвярах.

Папа Францішак узрушаны «забойчым шаленствам і бессэнсоўнай нянавісцю», у выніку якой былі забітыя 50 чалавек у начным клубе ў горадзе Арланда ў ЗША, гаворыцца ў заяве Святога Пасада.

«Папа Францішак і мы ўсе глубока асуджаем, адчуваем боль і  ўзрушанасць з нагоды масавага забойства, якое адбылося ў Арланда, з ягоным жахліва высокім лікам нявінных ахвяр, гэтага новага праяўлення забойчага шаленства і бессэнсоўнай нянавісці. Папа Францішак далучаецца ў малітве да малітваў ахвяраў і іхных сем'яў», — паведамляе Ватыкан.

«Мы спадзяемся, што будуць найхутчэйшым чынам знойдзеныя спосабы эфектыўна ідэнтыфікаваць прычыны гэтага жахлівага і абсурднага гвалту, які так глубока супярэчыць жаданню міра з боку амерыканскага народа і ўсяго чалавецтва», — цытуе заяву дырэктара Прэс-службы Святога Пасада кс. Фрэдэрыка Ламбардзі Ватыканскае радыё.

У ноч на 12 чэрвеня 29-гадовы амерыканец учыніў страляніну ў гей-клубе Pulse ў Арланда, а сам загінуў у выніку штурму. Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за злачынства.

Нагадаем, удзельнікі гей-параду ў Кіеве напалі на хрысціянскіх актывістаў.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць