BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: малітва - не магічныя словы, малітва - гэта...

Францішак распавёў, якая малітва можа стаць кепскай.

Малітва для хрысціян – гэта не магічныя словы, адзначыў папа Францішак 16 чэрвеня 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён пракаментаваў евангельскі ўрывак, у якім Езус вучыў сваіх вучняў малітве “Ойча наш” (Мц 6, 7-15).

Папа падкрэсліў, што гаворка ідзе пра малітву да Айца, які “ведае ў чым мы маем патрэбу, перш чым мы Яго аб гэтым папросім”. Гэта Айцец, які “слухае нас будучы схаваным, у таемнасці, як Езус нас вучыць маліцца: у таемнасці”. Гэта Айцец, які дае тоеснасць сыноў Божых сваім дзецям.

“Ойча, гэта слова, якое Езус выкарыстоўваў у самыя моцныя моманты: калі быў напоўнены радасцю, эмоцыямі: “Праслаўляю Цябе, Ойча, што Ты адкрыў гэта дзецям”; або плачучы, перад магілай свайго сябра Лазара: “Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне”; а затым, напрыканцы, у апошнія моманты свайго жыцця”, - заўважыў Францішак.

Паводле Папы, малітва без адчування сябе дзецьмі, без звароту да Бога са словам “Айцец”, з’яўляецца язычніцкай і толькі малітвай на словах. Малітва да Айца – гэта вуглавы камень. Калі мы няздольныя пачаць малітву гэтым словам, яна не будзе добрай.

Спасылаючыся да словаў аб прабачэнні, у малітве “Ойча наш”, Францішак падкрэсліў важнасць здольнасці прабачаць, забываць крыўды і не насіць у сабе жадання помсты. “Маліцца да Айца прабачаючы ўсіх, забываючы крыўды – гэта лепшая малітва, якую можаш рабіць”,- сказаў ён.

Напрыканцы сваёй гаміліі Папа заклікаў вернікаў зрабіць рахунак сумлення адносна сваёй малітвы. Ён параіў прасіць аб ласцы прабачэння і адчування сябе дзецьмі Нябеснага Айца.

be.radiovaticana.va

Читайте также: Как молиться, чтобы Бог услышал?

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць