Папа: смяротнае пакаранне супярэчыць задуме Бога
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Францішак: Вышэйшая мера - гэта не справядлівасць, а помста.
Смяротнае пакаранне недапушчальна, якім бы цяжкім ні было злачынства асуджанага”, - падкрэсліў папа Францішак у відэапасланні, якое адрасаваў удзельнікам VI Міжнароднага кангрэсу супраць смяртнага пакарання. Сустрэча адбываецца 21-23 чэрвеня 2016 г. у Осла.
Найвышэйшую меру пакарання Святы Айцец назваў “парушэннем недатыкальнасці жыцця і чалавечай годнасці” і падкрэсліў, што смяротны прысуд “супярэчыць Божай задуме адносна чалавека і грамадства, Яго міласэрнай справядлівасці”. Пантыфік заўважыў, што пакаранне смерцю не аднаўляе парушаны парадак, але ўяўляе сабой помсту. “Запаведзь “Не забівай” мае абсалютную каштоўнасць і прымяняецца аднолькава як да невінаватага, так і да злачынцы”, - нагадаў Францішак.
Святы Айцец выказаў спадзяванне, што Юбілейны Год Міласэрнасці, які перажывае паўсюдны Касцёл, стане добрай нагодай для выхавання большай павагі да годнасці чалавечага жыцця. “Сёння я буду натхняць усіх працаваць не толькі ў накірунку адмены смяротнага пакарання, але і паляпшэння турэмных умоў, каб яны забяспечвалі паважлівае стаўленне да чалавечай годнасці зняволеных”, - дадаў Пантыфік.
Папа выказаў перакананне, што правасуддзе мае на мэце рэабілітацыю злачынцы. Яно павінна спрыяць таму, каб у будучым асуджаны мог быць нанова ўключыцца ў грамадства. “Пакаранне дзеля пакарання, якое не пакідае надзеі, ўяўляе сабой адну з форм катавання”, - заключыў Святы Айцец.
VI Міжнародны кангрэс супраць смяртнага пакарання арганізаваны няўрадавымі арганізацыямі “Разам супраць смяротнага пакарання” і “Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нарвегіі. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі каля 140 арганізацый з усяго свету.
Нагадаем, Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе не ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне.
Related items
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка