BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа здзяйсняе «Візіт у першую хрысціянскую краіну»

Францішка сустрэлі прэзідэнт і Каталікос усіх армян.

Святы Айцец Францішак пачаў сваё Апостальскае падарожжа ў Арменію 24 чэрвеня 2016 г. 14-е замежнае падарожжа Папы, якое праходзіць пад назвай “Візіт у першую хрысціянскую краіну”, будзе працягвацца да 26 чэрвеня 2016 г. У яго рамках Пантыфік наведае чатыры месцы: Эчміядзін, Ерэван, Гюмры і Хор-Вірап. Візіт у Армернію стане першым этапам падарожжа Францішка на Каўказ: з 30 верасня па 2 кастрычніка ён наведае Грузію і Азербайджан.

У аэрапорце “Звартноц” Святога Айца прывіталі Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян і Каталікос усіх армян Гарэгін ІІ. Галоўны храм Армянскай Апостальскай Царквы ў Эчміядзіне стаў першым, куды накіраваўся Папа. Разам з Гарэгінам ІІ яны, пад званы і спеў хору, увайшлі ў храм. Там Прадстаяцелі пацалавалі крыж і кнігу Евангелля, пасля чаго накіраваліся да галоўнага алтара, дзе абняліся на знак спакою. Затым Францішак і Гарэгін ІІ разам маліліся словамі Псальму 122. Яны падзякавалі Богу за шлях да еднасці, пройдзены абедзвюма канфесіямі, падкрэсліўшы важнасць супольнага сведчання хрысціян.

“Вера ў Хрыста не была для Арменіі адзеннем, якое можна апрануць ці скінуць, паводле абставін ці выгады, але складанай часткай яе тоеснасці”, - падкрэсліў Францішак у сваёй прамове. “Свет, на жаль, пазначаны падзеламі і канфліктамі, а таксама цяжкімі формамі матэрыяльнай і духоўнай галечы, уключаючы эксплуатацыю людзей, нават дзяцей і пажылых, чакае ад хрысціян сведчання ўзаемнай павагі і братэрскага супрацоўніцтва, што дазволіць заззяць перад кожным сумленнем моцы і праўдзе Уваскрасення Хрыста”, - сказаў Папа.

Візіт ветлівасці да Прэзідэнта Арменіі і сустрэча з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса сталі чарговым этапам візіту Святога Айца ў Арменію. У другой палове дня 24 чэрвеня 2016 г. Пантыфік прыбыў у палац кіраўніка дзяржавы. Серж Саргсян сустрэў яго пры ўваходзе і суправадзіў у Залу прыёмаў, дзе адбылася іх прыватная размова.

Пасля яе Папа правёў сустрэчу з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і дыпламатамі, усяго 240 чалавек, да якіх звярнуўся з прамовай.  Генацыд армян у Асманскай імперыі "даў пачатак сумнаму спісу жудасных катастроф мінулага стагоддзя, прычынай якіх сталі памылковыя расавыя, ідэалагічныя ці рэлігійныя перакананні, якія настолькі затуманілі розум палачоў, што яны пасунуліся да знішчэння цэлых народаў”, заўважыў Папа.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць